26 лiстапада 2024, aўторак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэшскім універсітэце - выстава да дня нараджэння Бяляцкага (Фота)

У Вышэйшай школе эканомікі ў Празе сёння адкрылася выстава, прысвечаная беларускім палітвязням.

15 плакатаў з партрэтамі моладзевых лідэраў, грамадскіх дзеячаў і палітыкаў з кароткай інфармацыяй аб іх дзейнасці і лёсе размясцілі ва ўніверсітэце.

Падставай для адкрыцця выставы стаў 50-гадовы юбілей Алеся Бяляцкага, які адзначаюць сёння па ўсім свеце, перадае «Радыё Свабода».

Лідэр «Асацыяцыі за мадэрнізацыю» у Чэхіі Аляксей Францкевіч лічыць, што беларускае пытанне ў Чэхіі адыходзіць на другі план:

«Калі не нагадваць чэхам, чэшскім палітыкам аб тым, што адбываецца ў Беларусі, то гэтая тэма забудзецца. Акцыямі, выставамі, якія мы праводзім практычна штотыдзень у Празе і іншых гарадах, мы дэманструем нашу салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду і незалежнасць у Беларусі. Гэтая выстава - знак падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым палітвязням».

Выстава будзе доўжыцца месяц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках