26 лiстапада 2024, aўторак, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкага павіншавалі з днём нараджэння ў Варшаве (Фота)

1

25 верасня ў Варшаве каля гатэля Сафіцель-Вікторыя прайшла акцыя ў гонар дня нараджэння палітвязня Алеся Бяляцкага.

Больш за пяцьдзесят праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў прыйшлі падтрымаць старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна». Каля гадзіны неабыякавыя людзі скандавалі лозунгі «Жыве Беларусь», «З днём нараджэння, Алесь!», «Свабоду палітвязням!». У акцыі ўдзельнічалі беларусы, украінцы, казахі, грузіны, кыргызы, азербайджанцы, нарвежцы, французы, шведы і грамадзяне іншых краін.

Арганізаваў акцыю Польскі хельсінскі фонд па правах чалавека. Таксама ў пікеце прынялі ўдзел калегі палітвязня з Міжнароднай федэрацыі праў чалавека (FIDH) і іншых праваабарончых арганізацый.

Акцыя праводзілася каля гатэля, дзе праходзіла штогадовая нарада для агляду выканання абавязацельстваў АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках