25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар ўсё яшчэ спадзяецца нажыцца на кантрабандзе

17
Дыктатар ўсё яшчэ спадзяецца нажыцца на кантрабандзе

Беларусь заблакавала прапановы РФ па ліквідацыі «растваральнікавага» бізнэсу ў рамках МС.

Беларускія ўлады, як і чакалася, уступілі ў кабінетную вайну за захаванне бяспошліннай схемы экспарту нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў, якая забяспечвала Беларусі рост ВУП і станоўчае сальда плацежнага балансу ў 1-м паўгоддзі, паведамляе РІА «Новости».

«Беларускі бок заблакаваў унесеныя расейскім бокам прапановы ў Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), якія дазваляюць выключыць на тэрыторыі Мытнага саюза вытворчасць і экспарт растваральнікаў, змазачных матэрыялаў і біядызельнага паліва», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Расея таксама прапанавала класіфікаваць як нафтапрадукты розныя сумесі нафтапрадуктаў са спіртам, з якіх атрымліваліся растваральнікі і змазачныя матэрыялы, у выніку чаго яны таксама будуць абкладацца пошлінай.

Прапанавана таксама пашырыць пералік тавараў, забароненых да мытнай працэдуры перапрацоўкі, уключыўшы ў яго спірты ацыклічныя і іх галагенізаваныя, сульфіраваныя, нітрыраванныя або нітразіраваныя вытворныя; біядызель і яго сумесі, якія не змяшчаюць або змяшчаюць менш за 70% масы нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод.

Паводле ўстаноўленых працэдур, рашэнні ў ЕЭК прымаюцца на аснове кансенсусу. Аднак блакаванне з боку Беларусі роўным лікам нічога не мяняе - «растваральнікавы» бізнэс ўжо не працуе з ліпеня і без рашэнняў ЕЭК.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках