25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіч абвясціў галадоўку ў карцэры

45
Дашкевіч абвясціў галадоўку ў карцэры

Зміцер Дашкевіч у Мазырскай калоніі трымае галадоўку ўжо 6 дзён.

Палітвязня зноў кінулі ў карцэр. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка. 26 верасня яна разам з адвакатам наведала Мазырскую калонію, дзе з 19 верасня знаходзіцца Зміцер Дашкевіч, перадае «Радыё Свабода».

«Пакуль магу толькі паведаміць, што тут, як сказаў Зміцер, у тры разы горш, чым у калоніі ў Горках. Як толькі яго туды прывезлі, пачаліся абразы, ціск і пераслед, як ён кажа, па рэлігійнай прыкмеце. Зміцер з 21 верасня абвясціў галадоўку. Яшчэ вядома, што яго змясцілі ў карцэр. У адміністрацыі заявілі, што калі выйдзе ў прэсу гэтая інфармацыя, то гэта адаб'ецца на яго становішчы. Але я гэта разглядаю выключна як пагрозу, з якой трэба змагацца. Астатняя інфармацыя - заўтра ў прэс-рэлізе».

Як стала вядома, палітвязень пачаў галадоўку з-за таго, што кіраўніцтва калоніі зневажае яго і пагражае згвалтаваннем.

Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады па абвінавачванні нібыта ў хуліганстве за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і павінен быў выйсці на свабоду ў гэтым годзе ў снежні, але ў жніўні атрымаў яшчэ год калоніі нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі і пераведзены для адбыцця пакарання з Глыбоцкай калоніі ў Мазырскую.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках