25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу

35
Маці Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу

Любоў Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд 27 верасня.

«Суддзя, які нас прымаў, хацелася б думаць, што ён сур'ёзна паставіцца да гэтай справы. Але ён нават не падымаў вочы. Машынальна прагледзеў, і тое - толькі папярэднюю. Сказаў, што скарга прынятая», - кажа Любоў Кавалёва.

У скарзе больш за 50 старонак. Там пералічваюцца ўсе парушэнні крымінальна-працэсуальнага кодэкса. У дакуменце згадваюцца хадайніцтвы, якія адхіліў суд, парушэнні права на абарону, калі адваката не пускалі ў СІЗА. А таксама парушэнне права на абскарджанне, калі Кавалёву не далі магчымасці сустрэцца і падпісаць скаргу напярэдадні пакарання, перадае «Еўрарадыё».

У скарзе ўказваюцца факты адсутнасці слядоў выбуховых рэчываў, дадаюцца стоп-кадры відэазапісу, якія не дазволілі адвакату пракаментаваць у судзе, факты парушэння выемкі відэа з метро.

Любоў Кавалёва адзначае ў скарзе, што сваім рашэннем суд пасеяў у грамадстве страх недаверу да судовай сістэмы. Адказ на скаргу павінен прыйсці на працягу месяца.

Нагадаем, Уладзіслава Кавалёва разам са Зміцерам Канавалавым прысудзілі да смяротнага пакарання. Абодвух віцяблян абвінавацілі ў тэракце ў менскім метро і шэрагу іншых выбухаў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках