25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

8
ЗША патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

Адпаведную заяву распаўсюдзіла 28 верасня амбасада ЗША ў Беларусі.

«Злучаныя Штаты адзначаюць факт вызвалення Сяргея Каваленкі. Мы заклікаем урад Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення астатніх палітычных зняволеных і поўнага аднаўлення іх грамадзянскіх і палітычных праў», - гаворыцца ў заяве.

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі - БНФ Сяргей Каваленка быў вызвалены 26 верасня. 27-га на волю выйшаў актывіст анархісцкага руху Павал Сырамалотаў. Абодва яны напісалі прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, піша БелаПАН.

Тым часам у месцах пазбаўлення волі застаюцца яшчэ 12 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітвязнямі. У іх ліку - экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі праў чалавека Алесь Бяляцкі, лідэр міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч.

На днях стала вядома, што Бяляцкі і Дашкевіч змешчаны ў штрафныя ізалятары, а таксама аб тым, што Дашкевіч ужо тыдзень трымае галадоўку ў знак пратэсту супраць жорсткіх дзеянняў адміністрацыі мазырскай калоніі.

Паводле інфармацыі сваякоў асуджаных, у апошні час ціск на іх істотна ўзмацніўся - палітвязняў вымушаюць звяртацца да Лукашэнкі з прашэннямі аб памілаванні. Аналітыкі лічаць, што такім чынам улады хочуць атрымаць дадатковыя козыры ў гандлі з Еўразвязам, які 15 кастрычніка будзе абмяркоўваць беларускае пытанне і магчымасць пашырэння санкцый супраць афіцыйнага Менска.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках