25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незаконным «выбарам» у незаконную «палатку» - байкот! (Фота)

13

З вялікім плакатам «Незаконным «выбарам» у незаконную «палатку» - байкот!» у цэнтр Віцебска выйшаў Барыс Хамайда.

Сёння ён не распаўсюджвае незалежную прэсу - побач з ім ляжыць сабраны заплечнік, так як актывіст гатовы да затрымання і «сутак», піша ПЦ "Вясна".

Пачынаючы акцыю, Барыс Хамайда адзначыў: «Як грамадзянін Беларусі маю права агітаваць і «за», і «супраць», паколькі байкот у нас не забаронены. Мая пазіцыя такая: Канстытуцыя 1994 года адменена, цяперашнюю я лічу нелегітымнай, таму і «выбары» у «парламент» незаконныя. Навошта на іх ісці, навошта выбіраць незаконную «палатку»?

На працягу першых гадзін пікетавання ўсё праходзіла спакойна: міма праехала міліцэйская машына і ніхто не выказаў прэтэнзій да актывіста.

«Затое падыходзяць людзі, мы з імі размаўляем. Шмат хто кажа, што на «выбары» ісці не трэба, так як яны нічога не вырашаюць. Але жыхары Віцебска не выключаюць, што на ўчасткі іх пагоняць гвалтоўна, каб намінальна «выбары» адбыліся», - кажа Хамайда.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках