25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За заклік да байкоту - штраф 400 тысяч

9

У Віцебску за агітацыйны пікет аштрафавалі апазыцыянэра Барыса Хамайду.

Чыгуначны раённы суд Віцебска аштрафаваў апазыцыянера Барыса Хамайду, які выйшаў на вуліцу Леніна з плакатам «Незаконным «выбарам» у незаконную «палатку» - байкот!», перадае «Радыё Свабода».

Хамайда прастаяў з плакатам каля так званага «сіняга дома» - дома № 28 па вуліцы Леніна - прыкладна дзве гадзіны. Потым яго затрымалі міліцыянты, адвезлі ў Чыгуначны РАУС і склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. Актывіст лічыць і затрыманне, і суд незаконнымі.

«Судзіла мяне ў Чыгуначным райсудзе Алена Цыганкова. Я ёй растлумачыў сваю пазіцыю, што я нічога не парушаю, бо ідзе агітацыйная кампанія. Так, я агітую за байкот «выбараў», паколькі ён у нас не забаронены. Я не адмаўляў, што выйшаў з плакатам, так што нават не апытвалі міліцыянтаў-сведкаў. Пасля майго выступу суддзя кудысьці выходзіла, відавочна, з кімсьці раілася. Нарэшце вынесла рашэнне пра штраф памерам у 4 базавыя велічыні. Для мяне гэта першае абвінавачанне ў пікетаванні ў гэтым годзе, таму і штраф адносна невялікі», - сказаў Барыс Хамайда.

Плакат «Незаконным «выбарам» у незаконную «палатку» - байкот!» апазіцыянеру не аддалі, ён застаўся ў Чыгуначным РАУС.

У Віцебску гэта быў першы агітацыйны пікет за цяперашнюю «парламенцкую» выбарчую кампанію. Кандыдаты ў «дэпутаты» пакуль не пачыналі вулічнай агітацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках