25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Адабаш'ян напісаў Лукашэнке

78
Аляксандр Адабаш'ян напісаў Лукашэнке

Вядомы расейскі драматург і рэжысёр заклікае вызваліць палітвязняў.

Тэкст звароту Аляксандра Адабаш'яна быў перададзены сайту charter97.org:

Аляксандр Рыгоравіч!

Да вас зноў звяртаецца Аляксандр Адабаш'ян. З Масквы.

Не буду хлусіць, заяўляючы, што пільна сачу за палітычнымі падзеямі, што адбываюцца ў вашай краіне. Мне цалкам хапае таго, што адбываецца ў нас. Аднак шчырая сімпатыя да Беларусі ўсё ж такі прымушае мяне цікавіцца тым, што робіцца на гэтай зямлі, да таго ж навіны спраўна атрымліваю ад сяброў і знаёмых.

Не магу і не хачу абмяркоўваць рашэнні судоў у іншай, хоць і не чужой для мяне краіне, аднак думкі свае маю права выказаць.

Вобраз Беларусі сёння выклікае ва ўсім свеце як мінімум здзіўленне. Дык навошта сваімі рукамі дадаваць да гэтага вобраза чорных фарбаў? Ці трэба павялічваць тэрміны тым, хто ўжо ў турме? Ці трэба пагаршаць умовы ўтрымання ў ёй тым, хто і так пакутуе ад цяжару пазбаўлення волі? Паверце, усім тым, хто ў меру сваіх магчымасцяў стараецца тлумачыць, кожны на сваім узроўні, што Беларусь - краіна, дзе жывуць цудоўныя людзі, гэтыя факты, мякка кажучы, не дапамагаюць.

Я не хачу нікога вучыць, як жыць і ў што верыць, а толькі , як многія людзі добрай волі, заклікаю да міласэрнасці ў адносінах да Зміцера Дашкевіча, Алеся Бяляцкага, Сяргея Каваленкі, Мікалая Статкевіча, Эдуарда Лобава. Паверце, на гэтым шляху вы знойдзеце шмат болей, чым, ад яго адмаўляючыся, страціце.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках