25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнікі беларускай АЭС: Нас праклінаюць

50
Будаўнікі беларускай АЭС: Нас праклінаюць

Мясцовыя жыхары не хаваюць свайго стаўлення да будаўніцтва АЭС пад Астраўцом.

Будаўніцтва беларускай АЭС, якая прадстаўляецца беларускімі ўладамі ў якасці «высока тэхналагічнага аб'екта», па сведчаннях відавочцаў, вядзецца метадамі каменнага стагоддзя - там мае месца рабская праца, бязладнасць і непрафесіяналізм, піша сайт расейскага экалагічнага аб'яднання «Беллона».

Работы праходзяць у шчыльным воблаку пылу, якое засцілае вялізную прастору над пляцоўкай і вакол яе. Улетку, у спёку, па словах рабочых, знаходзіцца ў гэтым распаленым воблаку і зусім немагчыма, а працаваць з голым торсам ім не дазваляюць. Кожныя пяць хвілін дарогу паліваюць вадой, але гэта не выратоўвае. З усіх выгод у ваколіцах катлавана мы ўбачылі толькі вагончык і самотны біятуалет. Месца для адпачынку, душа, кропкі, дзе можна было б набраць пітной вады, там не было.

«Сядзьце ў кабіну да кіроўцы, зрабіце пару рэйсаў і адразу зразумееце, варта тут працаваць ці не», - іранічна адказвае мужчына на наша пытанне аб умовах.

Аб сваім стаўленні да будаўніцтва зусім нечакана для нас жанчына загаварыла першай. «Нам гэта не трэба!», - катэгарычна заявіла яна. - «Балюча мне на гэта глядзець». Яна распавяла, што Астравецкі край славіцца сваёй прыродай, азёрамі і славутасцямі, прывабнымі для турыстаў. У некалькіх кіламетрах ад пляцоўкі, у вёсцы Гервяты - адноўлены гатычны касцёл і цэнтр літоўскай культуры і пісьменнасці, адзіная ў Беларусі школа з літоўскай мовай навучання. «Тут працуе вельмі шмат прыезджых, а я мясцовы жыхар і таму балюча мне бачыць, як знішчаецца наш край. Раней я працавала майстрам у лясніцтве, і тут быў мой лес. Мы яго секлі і спадзяваліся, што атамнай станцыі не будзе, што гэта нешта накшталт палітычнага запалохвання для Еўразвяза... », - кажа яна. - «Людзям сумна, што пачалі будаваць АЭС, але калі мы не будзем працаваць, то сюды прывязуць іншых».

«У вёсках нас праклінаюць, калі мы возім грунт з катлавана», - адказвае мужчына на наша пытанне аб стаўленні да іх мясцовых жыхароў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках