25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Угла: Швецыя павінна рэагаваць на новыя парушэнні ў Беларусі

4
Марцін Угла: Швецыя павінна рэагаваць на новыя парушэнні ў Беларусі

Кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen піша ў сваім блогу аб парушэннях праў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронца ўзгадвае нядаўнія словы кіраўніка шведскага МЗС Карла Більта аб тым, што падтрымка беларускага дэмакратычнага руху будзе працягвацца, нягледзячы на закрыццё шведскай амбасады ў Менску, перадае «Радыё Свабода».

Па словах Марціна Углы, цяпер у міністра ёсць усе падставы для працягу гэтай дзейнасці, так як нядаўнія падзеі ў Беларусі чакаюць неадкладнага разгляду на ўзроўні як Стакгольма, так і Бруселя.

Гаворка ідзе аб шырокамаштабным махлярстве ўладных структур і выбаркамаў падчас падрыхтоўкі да «парламенцкіх выбараў», прасоўванні ў «дэпутаты» лаяльных рэжыму асоб і пераследзе апазіцыйных кандыдатаў і незалежных мясцовых назіральнікаў.

Марцін Угла адзначае таксама крытычнае становішча палітвязняў у Беларусі. Іх, асуджаных на працяглыя тэрміны ў выніку судовых працэсаў, якія відавочна мелі палітычную матывацыю, - больш за дзесятак. Гэтыя людзі падвяргаюцца за кратамі вялізнаму ціску, які ў шэрагу выпадкаў варта разглядаць як катаванні, піша Угла на інфармацыйна-аналітычным рэсурсе www.newsmill.se. Для тых, хто адмаўляецца напісаць прашэнне аб памілаванні, знаходзяць розныя фармальныя прычыны, каб трымаць іх у штрафных ізалятарах, а таксама, як у выпадку з палітвязнем Зміцерам Дашкевічам, падоўжыць турэмны тэрмін.

Трэці момант, якому павінны даць ацэнку Стакгольм і Брусель, - гэта пераслед спецслужбамі маладых сеткавых актывістаў, у прыватнасці - нядаўнія затрыманні кіраўнікоў апазіцыйных груп у сацыяльных сетках. Двое з іх на днях былі асуджаныя на кароткія тэрміны турэмнага зняволення, трэцяга збілі і таксама пагражалі турмой. Відавочная мэта гэтага дзеяння - супрацьстаяць росту значнасці сацыяльных сетак у распаўсюдзе крытыкі рэжыму і мабілізацыі апазіцыянераў.

Шведскі праваабаронца адзначае, што з выгнаннем з Беларусі амбасадара Стэфана Эрыксана Лукашэнка, мабыць, разлічваў, што крытыка з боку краін-удзельнікаў ЕЗ спыніцца. Калі Лукашэнка атрымае такі падарунак, то гэта можа мець разбуральныя наступствы для Беларусі. Швецыя і ЕЗ павінны асудзіць нядаўнія падзеі ў Беларусі. Варта таксама разгледзець новыя абмежавальныя меры ў адносінах да асоб, адказных за рэпрэсіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках