26 лiстапада 2024, aўторак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтавакзал «Маскоўскі» пойдзе пад знос

140
Аўтавакзал «Маскоўскі» пойдзе пад знос

Комплекс «Газпрама» ў Менску пабудуюць на месцы аўтавакзала «Маскоўскі».

Распрацоўшчык архітэктурнага праекта шматфункцыянальнага комплексу для гурта «Газпрам» у Менску будзе вызначаны ў канцы сакавіка 2013 года. Пра гэта паведаміла прэс-служба «Белтрансгаза», падкантрольная расейскай газавай манаполіі, піша TUT.by.

У прэс-рэлізе адзначаецца, што 10 студзеня ў Менску адбылася сустрэча прадстаўнікоў ААТ «Газпрам» і ААТ «Белтрансгаз» з кіраўніцтвам пяці вядучых сусветных архітэктурных кампаній. Гэтыя кампаніі прайшлі ў другі этап конкурсу па выбары генеральнага архітэктара для распрацоўкі праекта шматфункцыянальнага комплексу для беларускіх «дочак» «Газпрама». «Прадстаўнікі архітэктурных кампаній азнаёміліся з гісторыяй і архітэктурай Менска, абмеркавалі патрабаванні, што прад'яўляюцца групай «Газпрам» да новага комплексу. Другі этап конкурсу завершыцца ў сакавіку 2013 года. Яго пераможца стане распрацоўшчыкам праекта шматфункцыянальнага комплексу для групы «Газпрам», сказана ў паведамленні.

Шматфункцыянальны комплекс «Газпрама» у Менску плануецца пабудаваць на ўчастку, размешчаным на скрыжаванні пр. Незалежнасці і вул. Філімонава. Агульная плошча комплексу складзе 140 тыс. кв. м. У прэс-службе «Белтрансгаза» патлумачылі, што аўтавакзала «Маскоўскі» на гэтым месцы сапраўды не будзе. «Але рашэнне наконт таго, ці будуць зносіць будынкі, якія цяпер тут размешчаныя, або яны могуць упісацца ў новы комплекс, прымуць ўжо архітэктары», - адзначылі ў «Белтрансгазе».

Будучы комплекс будзе ўключаць у сябе офісы групы «Газпрам», кангрэс-цэнтр, гасцініцу, медыцынскі і фізкультурна-аздараўленчы цэнтры. Акрамя таго, на тэрыторыі комплексу размесцяцца дзіцячы цэнтр развіцця і спадарожныя аб'екты гандлю і паслуг, якія будуць даступныя для наведвання менчукоў і гасцей беларускай сталіцы.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках