24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Аліневіч: У салідарнасці - зарука нашага адраджэння

6
Ігар Аліневіч: У салідарнасці - зарука нашага адраджэння

Палітвязень напісаў з турмы ліст маці.

Аб гэтым Валянціна Аліневіч паведаміла ў «Фэйсбуку»:

- Прыйшоў ліст ад Ігара...

«Добры дзень, мама і тата! Пішу першы ліст у новым годзе. Распавяду як святкаваў, а то мае будні тут для вас уяўляюцца зусім цьмяна. Раніцай прысудзілі 1 торцік, выпілі гарбаты за здароўе блізкіх і пачалі рыхтаваць асноўны стол на дзень, збольшага, салаты, кашы са спецыямі і да т.п. Я яшчэ ананасаў кансэрваваных прыкупіў. Па абедзе дазволілі патэлефанаваць дадому. Ах, так, аздобілі сэкцыю. Мне ўсялякіх сняжынак у лістах напрысылалі, так што было прыгожа. Увечары глядзелі навагодні канцэрт у «ленінскім пакоі». Так я ўступіў у новы год.

Да таго часу мне прыйшло ладная колькасць віншаванняў, але толькі праз некалькі дзён прыйшла асноўная маса. Складана пералічыць усіх, цяжка нават сістэматызаваць. Шмат якія людзі віншуюць сем'ямі, калектывамі, групамі. Напэўна, не засталося даброт, якіх мне не зычылі. Чытанне пасланняў займае гадзіны. Спэктр людзей самы разнастайны: маладыя, пенсіянеры, студэнты, журналісты, грамадскія дзеячы, грамадзянскія аб'яднання. З Расеі, Польшчы, Францыі, Фінляндыі, Швайцарыі. Я вельмі ўдзячны ўсім салідарным грамадзянам за такую шырокую і душэўную падтрымку.

Чытаць віншаванні - сапраўднае задавальненне. З такім можна смела сядзець і не журыцца, і не гараваць. Сярод людзей усё ж жыве і чалавечая салідарнасць, і спачуванне, і гнеўнае абурэнне, і непрыманне хлусні, і асуджэнне няволі. Прырода зрабіла чалавека вялікім прыстасаванцам, каб ён выжыў там, дзе ніякія жывёлы не выжывуць. І ў той жа час заклала этычныя падваліны на інстынктыўных узроўні, каб не раскідаўся род людскі на збой атамаў. У гэтым - зарука будучага адраджэння.

Як пісаў Еўтушэнка:

Народ никто не уничтожит,

Проснется он когда-нибудь.

Пока еще жить кто-то может,

По-человечьи подмигнуть».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках