25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: Узнагароджанне Ярмошынай - плявок у твар выбаршчыку

26
Лябедзька: Узнагароджанне Ярмошынай - плявок у твар выбаршчыку

Калі б гэта было прымеркавана да 1 красавіка, то пытанняў бы не ўзнікала, лічыць палітык.

Прэзідыум «савета Рэспублікі» 14 студзеня прыняў рашэнне аб узнагароджанні Лідзіі Ярмошынай ганаровай граматай за заслугі перад Айчынай «у развіцці заканадаўства і ўмацаванні правоў чалавека», піша сайт ucpb.org.

«Калі б гэта было прымеркавана да 1 красавіка, то пытанняў бы не ўзнікала. А так атрымаўся плявок у твар выбаршчыку. Узнагароджваць чалавека, які не арганізаваў ні адной выбарчай кампаніі, якая адпавядае стандартам АБСЕ - гэта яшчэ і выклік цывілізаванаму грамадству. Вельмі падобна на хабар . Ты нам дэпутацкі мандат - мы табе ўзнагароду», - пракаментаваў гэтае ўзнагароджанне лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, з 1996 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўнік ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль двума сотнямі беларускіх чыноўнікаў) з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках