25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увядзенне tax free - першы крок да дэвальвацыі

66
Увядзенне tax free - першы крок да дэвальвацыі

Дэвальвацыя нацыянальнай валюты можа адбыцца ўжо ў гэтым годзе.

Па словах Леаніда Злотнікава, цяжка разлічваць на цікавасць замежнікаў да беларускіх тавараў. Яны могуць вывозіць з Беларусі хіба што сувенірную прадукцыю, лён, карціны, перадае «Радыё Свабода».

Таму ўвядзенне з новага года сістэмы tax free - вяртання замежнікам падатку на дабаўленую вартасць з тавараў, якія яны вывозяць з краіны - не спрацуе ў якасці меры па стымуляванню эканомікі.

«Тое, каб вывозілі ад нас тавары лёгкай прамысловасці, расхоплівалі нашы касцюмы, паліто, футра - малаверагодна. Мала што дасць гэты праект», - кажа ён.

Прычына слабога попыту на беларускую прадукцыю - нізкая якасць і высокія кошты. Леанід Злотнікаў мяркуе таксама, што замежныя кампаніі тыпу Global Refund могуць і не зацікавіцца беларускай прапановай. З іншага боку, Беларусь уваходзіць у Мытны саюз, але сваю ініцыятыву наконт tax free у яго органах краіна не ўзгадняла, так што праблемы могуць быць і тут.

Наогул жа ўзровень коштаў у Беларусі такі, што беларусы самі ездзяць за пакупкамі за мяжу - у Украіну і Польшчу. Беларускія тавары стануць прывабнымі, толькі калі зноў адбудзецца дэвальвацыя нацыянальнай валюты, завышаны курс якой утрымліваецца штучна, кажа Леанід Злотнікаў. Ён мяркуе, што дэвальвацыя можа адбыцца ўжо ў гэтым годзе.

Нагадаем, дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі, што ў Беларусі з Новага года ўпершыню ў СНД пачала працаваць свая сістэма Tax Free.

Афіцыйна яе ўводзяць, каб стымуляваць развіццё ўязнога турызму. Сярод ініцыятараў укаранення новай сістэмы былі Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства гандлю. Асноўныя ўмовы для выплаты ПДВ - каб замежны грамадзянін на працягу аднаго дня ў адной краме выдаткаваў не менш за 800 тысяч рублёў. ПДВ у Беларусі складае 20 адсоткаў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках