25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР: Рост ВУП Беларусі не перавысіць 1,5%

10
ЕБРР: Рост ВУП Беларусі не перавысіць 1,5%

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі на 2013 год.

У традыцыйным прагнозе для краін, у якіх ЕБРР ажыццяўляе аперацыі, банк чакае рост ВУП Беларусі ў 2013 годзе ў межах 1,5%. У кастрычніцкім прагнозе ЕБРР ацэньваў патэнцыял росту беларускай эканомікі ў гэтым годзе на ўзроўні 2,5%, перадае «Інтэрфакс».

ЕБРР канстатуе, што ў 2012 годзе прырост ВУП Беларусі склаў 1,5%, хоць яшчэ ў кастрычніку 2012 года банк чакаў, што рост беларускай эканомікі ў мінулым годзе складзе 5,5%, што адпавядала аптымістычнаму прагнозу беларускіх уладаў.

Раней паведамлялася, што ў канцы 2011 года ЕБРР прагназаваў рост беларускай эканомікі ў 2012 годзе ў межах 1,5%.

У справаздачы эксперты банка адзначаюць, што беларуская эканоміка ў 2012 годзе не змагла падтрымліваць імпульс эканамічнага росту ў перыяд посткрызіснага аднаўлення і ва ўмовах рэалізацыі палітыкі, якая індуцыруе новы крызіс. Аўтары дакладу канстатуюць, што ўрад быў вымушаны скараціць унутраныя інвестыцыі і будаўніцтва, а рост прамысловай вытворчасці запаволіўся з-за падзення знешняга попыту. Яны таксама адзначаюць запаволенне ўнутранага спажывання ў канцы года пасля росту ў сярэдзіне мінулага года. Льготныя крэдыты Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і двухбаковыя крэдыты, «а таксама непрадбачаныя даходы ад вуглевадародаў з Расеі былі выкарыстаныя для павелічэння крытычна нізкіх знешніх рэзерваў», - сказана ў дакладзе.

Нагадаем, беларускія ўлады прагназуюць рост ВУП у 2013 годзе на 8,5%. У 2012 годзе ВУП вырас на 1,5% пры прагнозе 5-5,5%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках