25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкавец у чаканні траншу

16
Харкавец у чаканні траншу

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец чакае, што сродкі чацвёртай раты АКФ ЕўрАзЭС у суме $ 440 млн у чацвер паступяць на рахунак Мінфіна Беларусі.

«Тэхнічна паступленне сродкаў чацвёртай раты АКФ ЕўрАзЭС чакаецца сёння», - сказаў Андрэй Харкавец агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Як паведамлялася, Рада АКФ ЕўрАзЭС 7 снежня ў Менску прыняла пастанову аб выдзяленні Беларусі $ 440 млн у рамках 4-й раты стабілізацыйнага крэдыту і падрыхтоўцы беларускімі ўладамі новага ліста аб намерах, які ўсталюе параметры стабілізацыйнай праграмы на 2013 год. Тады міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў сказаў, што сродкі паступяць у Менск «у бліжэйшы час». Цягам снежня-студзеня захоўвалася нявызначанасць адносна тэрмінаў пералічэння ў Менск сродкаў чацвёртай раты, якую ў ЕАБР тлумачылі тэхнічнымі прычынамі.

Рада АКФ прыняла пастанову аб выдзяленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на $ 3 млрд у чэрвені 2011 года. У межах крэдыту прадугледжанае выдзяленне 6-ці рат у 2011-2013 гадах. Беларусь атрымала тры раты на агульную суму $ 1,68 млрд у 2011-2012 гадах.

Такім чынам, з улікам паступлення 4-й раты, сума выдадзеных Беларусі сродкаў АКФ вырасце да $ 2,12 млрд.

Акрамя чацвёртай раты, якая паводле графіку плацяжоў павінна была паступіць у Менск яшчэ ў кастрычніку мінулага года, у 2013 годзе Беларусь разлічвае прыцягнуць таксама дзве раты сродкаў АКФ на агульную суму $ 880 млн. Сродкі АКФ ЕўрАзЭС у суме $ 880 млн уключаны ў склад крыніц фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2013 годзе, які паводле закону аб бюджэце павінен быць выкананы без дэфіцыту.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках