25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Human Rights Watch: Беларусам трэба дапамагаць больш, чым раней

4
Human Rights Watch: Беларусам трэба дапамагаць больш, чым раней

Беларусь прадаўжае абмяжоўваць свабоды грамадзян.

Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы аб правах чалавека, якую сёння апублікавала міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.

У раздзеле, прысвечаным Беларусі, праваабаронцы Human Rights Watch пішуць:

«Беларускія ўлады працягваюць жорстка абмяжоўваць свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання ды права на сумленны суд. Новыя папраўкі ў заканадаўства дазволілі ўладам веьці яшчэ больш інтэнсіўны нагляд за арганізацыямі і актывістамі грамадзянскай супольнасці. Улады працягваюць пераслед праваабаронцаў, незалежных СМІ і адвакатаў, уключна з неабгрунтаванай забаронай паездак за мяжу. На момант складання справаздачы ў турмах застаюцца не менш за 12 палітзняволеных. Не змаўкаюць заявы адносна катаванняў і дрэннага абыходжання са зняволенымі ў турмах».

Справаздача адзначае, што «парламенцкія выбары» 2012 года ў Беларусі прайшлі ў абстаноўцы «адсутнасці канкурэнцыі і нізкага ўзроўню грамадскага даверу», паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы лічым, што крызіс з правамі чалавека ў Беларусі паглыбіўся ў 2012 годзе. Той факт, што ў апошніх парламенцкіх выбарах апазіцыя не атрымала ні аднаго месца ў парламенце, у асноўным паказвае, што статус-кво рэпрэсіўнага рэжыму на чале з Аляксандрам Лукашэнкам быў захаваны. І мы цвёрда перакананыя, што беларускія змагары за правы чалавека маюць патрэбу ў моцнай міжнароднай падтрымцы цяпер яшчэ больш, чым калі-небудзь раней» — сказала Юлія Гарбунова, даследчыца Human Rights Watch у пытаннях Беларусі і Украіны.

У далейшым дакумент называе найбольш яскравыя факты палітычнага пераследу апошняга часу ў Беларусі, уключна з турэмнымі прысудамі Алесю Бяляцкаму і Сяргею Каваленку ды затрыманнем і абвінавачаннем у паклёпе на прэзідэнта журналіста Анджэя Пачобута.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках