25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работніцы «Дываноў Брэста» прарваліся да Сямашкі

64
Работніцы «Дываноў Брэста» прарваліся да Сямашкі

Незадаволеным зарплатамі ткачыхам атрымалася выказаць свае прэтэнзіі віцэ-прэм'еру.

З-за стыхійнага мітынгу Уладзімір Сямашка прайшоў на прадпрыемства не па галоўнай прахадной, піша «Салiдарнасць».

Пра тое, што адбылося ў суботу 5 студзеня на прадпрыемстве пасля стыхійнага мітынгу работніц, распавяла адна з іх, Галіна Марчук:

«Атрымалася сустрэцца так, што о-ой-о-ой. Дырэктар сказаў, што Сямашка не хоча з намі размаўляць. Падманулі, сказалі, што тут ён. А потым тэлефануюць з цэха, кажуць, ён ужо ў цэхах ходзіць. Ахова не пускала . Але мы прарваліся, пабеглі. Каля ткацкага цэха выходзім. Дырэктар як убачыў, мы думалі, што памрэ. А Сямашка крычаў - не думаў, што мы прарвемся. Рукой махаў, крычаў... »

Таксама ён спрабаваў звесці справу да жарта, маўляў, «чаго вы лаецеся на дырэктара, ён добры», кажа Галіна Марчук. Але работніцы даказвалі, што канвеер стаіць ужо 9 месяцаў.

Па словах Марчук, дырэктар Леанід Шаўковы паабяцаў поўную занятасць работніц у студзені і лютым, а фінансавы дырэктар казала аб зарплаце ў тры-тры з паловай мільёны наўзамен цяперашніх 300-400 тысяч рублёў. Першы віцэ-прэм'ер паабяцаў прыехаць у сакавіку, і калі абяцанні не будуць выкананыя, звольніць дырэктара «Дываноў Брэста».

Нагадаем, у суботу работніцы прадпрыемства сустрэлі менскае начальства стыхійным мітынгам, выкліканым нізкімі зарплатамі.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках