25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бандытаў расстрэльвалі на месцы»

108
«Бандытаў расстрэльвалі на месцы»

Лукашэнка прызнаўся, што людзей у Беларусі забівалі без суда і следства.

Падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ 11 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка расказаў аб некаторых метадах барацьбы з бандытызмам ў 90-х гадах, паведамляе БелаПАН. 



«Калі я стаў прэзідэнтам, Савецкі Саюз толькі разваліўся, і самая страшная была бяда: краіна транзітная, трэба было забяспечыць бяспеку. На трасе Масква-Менск-Берлін я сутыкнуўся ў першы раз, як прэзідэнт, з гэтым бандытызмам. Мне прыходзяць, дакладваюць: там спынілі машыну - забілі кіроўцу, машыну забралі. Тады ж не было столькі «Мэрсэдэсаў», як цяпер, гэта было рэдкасцю. Бандыты адразу вока на гэтыя аўтамабілі паклалі і іх гаспадароў. Яны бачаць - «Мэрсэдэс» або «Аўдзі» едзе - спынялі пад выглядам міліцыі. Калі супраціўляліся - маглі і забіць або скалечыць. Аўтамабіль і ўсё што ў ім - забіралі», - распавёў Лукашэнка.

Тады, паводле яго слоў, трэба было прымаць «радыкальнае рашэнне». «Сабралі некалькі груп, узялі крутыя аўтамабілі і зрабілі пастку на гэтай трасе. Усіх, хто супраціўляўся з бандытаў, расстрэльвалі на месцы. Тры групы такія знішчылі, чацвёртай - не было. І да гэтага часу - ціха і спакойна», - адзначыў Лукашэнка.

«Можа быць, гэта занадта, але я не знаходзіў іншага метаду, каб адказаць на гэты разбой: як даць у морду. У сарціры не мачылі, а ў морду далі. Усё зразумелі. Бандыты разумеюць толькі тады, калі з ім размаўляеш на яго мове», - лічыць беларускі кіраўнік. «Але пры гэтым - не трэба завіхацца. Дзейнічаеш справядліва - зразумеюць, калі не - будзе яшчэ большы крымінал, чым той, які ты хочаш выкараніць», - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках