26 лiстапада 2024, aўторак, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Расейскія ўлады не будуць судзіць Баўмгертнера

28
Андрэй Суздальцаў: Расейскія ўлады не будуць судзіць Баўмгертнера

Пасля прэс-канферэнцыі Лукашэнкі Масква зразумела, што пакідаць кіраўніка «Уралкалію» ў Беларусі небяспечна.

Такое меркаванне выказаў палітолаг Андрэй Суздальцаў, каментуючы сайту charter97.org узбуджэнне СК Расеі крымінальнай справы супраць Уладзіслава Баўмгертнера.

«Расейскія ўлады пайшлі на гэта, таму што выступаючы на прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка, Лукашэнка паставіў ультыматум. Гэта значыць стала ясна, што ў руках беларускага кіраўніцтва пакідаць топ-мэнэджэра «Уралкалію» проста небяспечна і трэба яго ратаваць. Сітуацыя стала цалкам неадэкватнай, і любыя эксперты, паглядзеўшы выступленне Лукашэнкі, зразумелі, што чалавек не ўмее валодаць сваімі эмоцыямі, і чакаць ад яго можна ўсё, што заўгодна», - лічыць палітолаг.

Эксперт перакананы, што гэта зусім не азначае таго, што расейскі бок пайшоў на нейкі гандаль ці даў слабіну.

«Калі беларускі бок кажа, што аддасць гендырэктара «Уралкалію» ў такім варыянце, то чалавека трэба вывезці. Як яго вывозіць і пад якім соусам гэта падаць - ужо іншая сітуацыя. Трэба ўлічваць, што «Уралкалій» - празрыстая кампанія. Лукашэнка шмат распавядаў пра тое, што яна банкрут, але яна праходзіла міжнародны аўдыт вельмі сур'ёзных фірмаў, а яе акцыі каціруюцца на рынку. Таму я не думаю, што ў Маскве будзе нейкі працэс і топ-мэнэджэру «Уралкалію» ў Расеі пагражае турэмны тэрмін. Калі б сапраўды былі б нейкія праблемы ў крымінальным плане, то расейскія ўлады ўжо б даўно распачалі крымінальную справу», - мяркуе Андрэй Суздальцаў.

Нагадаем, Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках