25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: Лукашэнка вырашыць, хто паедзе на саміт у Вільню

19
МЗС: Лукашэнка вырашыць, хто паедзе на саміт у Вільню

Беларусь пацвярджае факт атрымання афіцыйнага запрашэння на саміт «Усходняга партнёрства», які адбудзецца 28-29 лістапада ў Вільні.

Пра гэта заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Дадзенае запрашэнне ідэнтычна як па змесце, так і працэдуры ўручэння запрашэнням, перададзеным iншыі краiнам-партнёрам УП. Гэта прынцыповае пытанне, паколькі Беларусь заўсёды прытрымлівалася пазіцыі неабходнасці забеспячэння сапраўды раўнапраўнага падыходу да ўзаемадзеяння ў рамках партнёрства», - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

«Цяпер пытанне ўдзелу Рэспублікі Беларусь у маючым адбыцца саміце знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы», - адзначыў Савіных.

Нагадаем, многія еўрапейскія палітыкі выступаюць супраць запрашэння беларускіх уладаў на саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках