24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР заклікае пашырыць «чорны» спіс ЕЗ і ЗША

6
Рада БНР заклікае пашырыць «чорны» спіс ЕЗ і ЗША

Прэзідыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі звярнуўся да шэрагу краін з просьбай пашырыць спіс беларускіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх ужываюцца санкцыі.

Пра гэта гаворыцца ў звароце прэзідыума ад 18 кастрычнiка, размешчаным на старонцы Рады БНР у сацыяльнай сетцы Facebook, піша БелаПАН.

Зварот прыняты ў сувязі з тым, што «пануючыя ўлады Рэспублікі Беларусь працягваюць трымаць за кратамі палітычных вязняў, не адбылося рэабілітацыі па палітычных прысудах, не праведзеныя свабодныя выбары, не расследаваныя знікненні палітычных праціўнікаў Лукашэнкі, грамадства застаецца ў атмасферы страху палітычных рэпрэсій, а таксама не выканана ні адно з патрабаванняў дэмакратычнага грамадства Беларусі і не страцілі актуальнасць прычыны, па якіх Еўрапейскі звяз увёў абмежавальныя меры супраць уладаў Рэспублікі Беларусь».

Рада БНР звяртаецца да ўрадаў краін ЕЗ, ЗША, Канады, Украіны, Турцыі і Егіпта з заклікам забараніць уезд на іх тэрыторыю супрацоўнікам КДБ і іншых спецслужбаў, сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў, судоў і пракуратуры Рэспублікі Беларусь, а таксама членам іх сем'яў.

«Рада БНР разглядае вышэйназваныя структуры як рэпрэсіўны механізм, які выкарыстоўваецца супраць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі. Рада БНР прапаноўвае, каб гэтая забарона на ўезд дзейнічала да моманту вызвалення апошняга ў Беларусі палітвязня і спынення ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў у дачыненні да асоб, якіх пераследуюць за іх палітычную пазіцыю», - адзначаецца ў дакуменце.

Рада БНР таксама заклікае «прыхільнікаў мэты аднаўлення дэмакратычнага ладу і справядлівасці заняць кансалідаваную прынцыповую пазіцыю ў падтрымку комплексных мер дзеля хутчэйшага спынення рэпрэсій, аднаўлення справядлівасці і дэмантажу рэпрэсіўнага апарата».

Акрамя таго, Рада БНР заклікае Раду Еўрапейскага звяза аднавіць дзеянне абмежавальных мер «у поўным аб'ёме і без увагі на спецыяльныя выключэнні, зробленыя на працягу года».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках