26 лiстапада 2024, aўторак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выручка ад экспарту нафтапрадуктаў упала на $3,2 мільярда

13
Выручка ад экспарту нафтапрадуктаў упала на $3,2 мільярда

Выручка Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў у студзені-жніўні 2013 года знізілася на $3,234 млрд. (29,7%) у параўнанні са студзенем-жніўнем 2012 года да $7,662 млрд.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Значнае зніжэнне выручкі тлумачыцца як скарачэннем фізічных аб'ёмаў экспарту, так і зніжэннем экспартных коштаў.

За 8 месяцаў бягучага года на экспарт было пастаўлена 10,115 млн. тон нафтапрадуктаў, што на 22% менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года. Зніжэнне фізічных аб'ёмаў тлумачыцца адсутнасцю растваральнікавага «бізнесу».

Варта адзначыць, што ў жніўні 2012 года Беларусь практычна адмовілася ад растваральнікаў. Тым не менш, падзенне выручкі ад экспарту нафтапрадуктаў у жніўні 2013 года ў параўнанні са жніўнем 2012 года склала амаль 0,3 млрд. даляраў, што выклікана зніжэннем сусветных коштаў.

Экспарт у краіны па-за СНД знізіўся на 28,9% і склаў 6,849 млн. тон, у грашовым выражэнні аб'ём экспарту ўпаў на 36,8% да $4,842 млрд.

Экспарт у краіны СНД знізіўся на 4,6% да 3,266 млн. тон, у вартасным выражэнні знізіўся на 12,9% і склаў $2,820 млрд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках