25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сеў у крэсла Пуціна

105
Лукашэнка сеў у крэсла Пуціна

Інцыдэнт адбыўся падчас пасяджэння Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады.

Лукашэнка перад пачаткам пасяджэння Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў пашыраным складзе памылкова сеў у крэсла, што прызначалася расейскаму прэзідэнту, паведамляе карэспандэнт «Інтэрфакса».

«Не так селі», - пажартаваў Лукашэнка, перасаджваючыся на сваё месца, паўтарыўшы знакамітае выказванне першага прэзідэнта РФ Барыса Ельцына.

Да правадыроў дзяржаў «тройкі» - Беларусі, Расеі, Казахстана - далучыліся прэзідэнты Украіны, Арменіі, Таджыкістана, а таксама прадстаўнік Кыргызстана.

«Мы цягам двух гадзін вузкім складам са спецыялістамі і экспэртамі разгледзелі шэраг пытанняў. Да нас далучыліся прэзідэнты Украіны, Арменіі, Таджыкістана, прадстаўнік Кыргызстана, і мы дамовіліся, што мы праінфармуем іх гэтых перамовах», - заявіў Лукашэнка.

«Мы дамовіліся, што Віктар Барысавіч (В.Хрысценка - старшыня Еўразійскай эканамічнай камісіі - ІФ) праінфармуе пра сутнасць дыялогу», - сказаў правадыр Беларусі.

Як перадае НТВ, «на палях» саміту запланаваныя асобныя двухбаковыя сустрэчы Уладзіміра Пуціна з Віктарам Януковічам і Аляксандрам Лукашэнкам. На сустрэчы з беларускім калегам сярод іншых тэм, як чакаецца, будзе закранутая і сітуацыя вакол «Уралкалія».

Расейскія СМІ адзначылі, што саміт праходзіў у новай рэзідэнцыі Лукашэнкі, будаванне якой «выклікала спрэчкі ў беларускім грамадстве».

«Са слоў супрацоўнікаў Палаца незалежнасці, працоўныя пакінулі комплекс даслоўна за дзень да прыезду правадыроў. Усярэдзіне ўвесь будынак аздоблены мармурам, увайшоўшы праз галоўны ўваход, трапляеш у велізарны калідор, на сценах вісяць два вялікія дзяржаўныя гербы Беларусі. Унутры будынка выстаўленая ганаровая варта, а супрацоўнікі службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі апранутыя ў парадную форму», - пішуць «Известия».

Здзівілі журналістаў і захады бяспекі. Доступ у інтэрнэт можна атрымаць, толькі падаўшы пашпартныя звесткі. Калі карэспандэнты праходзілі праверку, іх, не хаваючыся, фатаграфавалі супрацоўнікі дзяржбяспекі.

5 траўня 1999 года Ельцын сказаў «Не так селі» і пасля паўзы скончыў: «Сцяпашын - першы намеснік. Выпраўцеся. Сяргей Вадзімавіч, перасядзьце». Пасля гэтага Сяргей Сцяпашын заняў крэсла поруч з прэм'ерам Яўгенам Прымаковым. Неўзабаве Сцяпашын быў прызначаны прэм'ерам замест адпраўленага ў адстаўку Прымакова. Пасля фраза стала афарызмам.

Фота з сайта Крамля

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках