25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расія 24»: Чаму маўчаць беларускія адвакаты Баўмгэртнэра?

38

Дзіўна, але ні беларускія следчыя, ні адвакаты не каментуюць справу гендырэктара «Уралкалія».

Уладзіслаў Баумгэртнэр застанецца пад хатнім арыштам яшчэ на два месяцы. Следчыя органы Беларусі падоўжылі тэрмін расследавання крымінальнай справы. Баўмгэртнэр быў арыштаваны ў канцы жніўня 2013 года. Яго абвінавачваюць у злоўжыванні паўнамоцтвамі і прычыненні Беларускай калійнай кампаніі матэрыяльнай шкоды. У Расеі топ-мэнэджэр таксама стаў фігурантам крымінальнай справы - суд завочна санкцыянаваў ягоны арышт, але з запытам аб экстрадыцыі чамусьці марудзіць, нагадвае тэлеканал «Расія 24».

Пайшоў трэці месяц арышту расейскага прадпрымальніка, прычым палову гэтага тэрміну ён правёў у следчым ізалятары КДБ. За гэты час Следчы камітэт Беларусі паспеў выставіць яму абвінавачанне ў «злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі», і ўдакладніць фармулёўку аб «крадзяжы». Удакладненне істотнае, бо за яго прадугледжаная больш суровая мера адказнасці.

Следчы камітэт Расеі ўжо атрымаў 19 тамоў крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіслава Баўмгэртнэра і прыняў іх у сваё справаводства.

У сувязі з павелічэннем тэрміну расследавання да чатырох месяцаў, пасольства Расеі ў Менску будзе прасіць улады Беларусі аб правядзенні новай сустрэчы з гендырэктарам «Уралкалія».

«Мы маем намер накіраваць запыт аб тым, каб нам дазволілі сустрэчу з Баўмгэртнэрам», - паведаміў загадчык консульскага аддзела амбасады Расеі ў Менску Ігар Карагін.

Дзіўна, але ні беларускія следчыя, ні пракуроры, ні самі адвакаты, нібыта на даручэннн самога Баўмгэртнэра, не каментуюць сітуацыю. Затое не маўчыць Лукашэнка. Ён не хавае асабістую пазіцыю.

«Нам лепш самім хутчэй закрыць гэтую тэму, разабрацца і пакараць вінаватых. Я - не крыважэрны. Я не пра тое, што мы іх павінны пасадзіць і гэтак далей. Пакуль мы не налічылі большай шкоды, няхай кампенсуюць гэтую. Кампенсуюць шкоду, мы ўжо як-небудзь будзем завіхацца, каб усімі любімага вамі і расейскім народам Баўмгэртнэра вам перадаць», - падкрэсліў ён.

Уладзіславу Баўмгэртнэру застаецца толькі чакаць запыту на экстрадыцыю ад расейскіх следчых. Гэта дазволіла б вярнуць расейскага грамадзяніна на Радзіму, а беларускім праваахоўным органам захаваць твар у здоўжаным скандале.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках