25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск не пакідае надзей на нафтавую халяву

12
Менск не пакідае надзей на нафтавую халяву

Беларусь у 2014 годзе разлічвае імпартаваць з Расеі 23 млн тон нафты.

Таксама ўлады краіны спадзяюцца на атрыманне 22,2 млрд кубаметраў прыроднага газу. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў, піша «Інтэрфакс».

«Мы разлічваем на 23 млн тон нафты ў 2014 годзе. Па газе - прыкладна 2,22 млрд кубаметраў», - сказаў ён у чацвер журналістам у Менску.

Намеснік міністра адзначыў, што беларускі бок атрымаў ад Мінэнерга Расеі запрашэнне на наступным тыдні прыбыць у Маскву для абмеркавання выканання паліўнага балансу на 2013 год з улікам чаканай пераацэнкі аб'ёму паставак. Пасля таго, як баланс будзе ўзгоднены, бакі пачнуць абмеркаванне балансу паставак на 2014 год.

Між тым Філонаў паведаміў, што ў 2013 годзе Беларусь не атрымае з Расеі названых у балансе 23 млн тон нафты. У верасні з-за скарачэння аб'ёмаў транспарціроўкі нафты па трубаправодзе «Дружба» наша краіна ўжо недаатрымала з Расеі 400 тысяч тон нафты.

«Мы недаатрымалі пэўныя аб'ёмы нафты ў верасні і кастрычніку. Па факце ў верасні недаатрымана 400 тыс. тон», - сказаў Філонаў.

Прадстаўнік Мінэканомікі адзначыў, што, як чакаецца, па выніках кастрычніка аб'ём недапаставак будзе істотна менш, паколькі ў гэтым месяцы Беларусь змагла значна нарасціць аб'ём паставак нафты чыгуначным транспартам.

Філонаў таксама паведаміў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі Мінэнерга РФ, якая адбудзецца на наступным тыдні, беларускі бок разлічвае «абгрунтаваць неабходнасць выканання балансу ў поўным аб'ёме ў лістападзе-снежні гэтага года».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках