25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Літва жорстка ставіць пытанне пра палітвязняў

Андрус Кубілюс: Літва жорстка ставіць пытанне пра палітвязняў

У пасольстве Літвы ў Менску адбылася сустрэча дэлегацыі партыі «Звяз Айчыны - Літоўскія хрысціянскія дэмакраты» з прадстаўнікамі палітычных партый Беларусі.

Былы літоўскі прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс і ягоныя калегі падтрымалі ініцыятыву прыняцця Еўрапейскай Дэкларацыі і правядзення слуханняў у сэйме Літвы аб праблеме палітвязняў і выкрадзеных людзей, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі.

У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэта БХД, партыі БНФ, БСДП «Народная грамада», руху «За свабоду» і «Гавары праўду».

Абмяркоўваліся пытанні, якія ўзаемна цікавыя. Перш за ўсё, значэнне будучай Канферэнцыі краін Усходняга партнёрства ў Вільні для будучыні краін былога СССР, і ў першую чаргу - Беларусі.

Кіраўнік партыі, экс-прэм'ер міністр Літвы Андрус Кубілюс і ягоныя калегі: экс-міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс і Мантас Адоменас (усе - дэпутаты сэйма Літвы) падтрымалі ініцыятыву прыняцця Еўрапейскай Дэкларацыі, якая б дакладна і недвухсэнсоўна паказвала еўрапейскія памкненні беларускага народа, і правядзенне слуханняў у сойме Літвы аб праблеме палітвязняў і выкрадзеных. «Нашым жорсткім патрабаваннем да ўладаў Беларусі з'яўляецца вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў і правядзенне сумленных свабодных выбараў», - падкрэсліў Андрус Кубілюс.

«Мы ставім задачу цягам тыдня ўзгадніць тэкст Еўрапейскай Дэкларацыі, - дадаў намеснік старшыні АГП Леў Марголін. - А таксама бліжэйшым часам вызначыць з дапамогай нашых гасцей магчымую дату правядзення слуханняў у сэйме Літвы. Вельмі важна, што падымаецца пытанне не толькі палітвязняў, але і выкрадзеных апанентаў улады».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках