25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт: Януковіч блефуе

18
Украінскі экспэрт: Януковіч блефуе

Спрабуючы ўсесціся адразу на двух крэслах, Януковіч можа ўпасці разам з Украінай.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Трэці сектар» Андрэй Залатароў, каментуючы сайту charter97.org прыпыненне працэсу падрыхтоўкі да падпісання пагаднення з ЕЗ Кабмінам Украіны.

«Усё сапраўды ідзе да таго, што пагадненне ў Вільні не будзе падпісана, але ў гэтым не варта ўгледжваць прынцыповы разварот і змену курсу. Курс не змяніўся, ён у тым, каб атрымаць патрэбныя для ўтрымання ўлады фінансавыя рэсурсы, але пры гэтым не саступіць саму уладу. Хутчэй за ўсё, менавіта таму Віктар Януковіч на перамовах з Пуціным у Маскве прадаваў не ўступленне Украіны ў Мытны саюз, а непадпісанне віленскіх пагадненняў. І пакуль усё нагадвае вялікі блеф, як у картах, калі блефуюць усе ўдзельнікі: Пуцін, Януковіч і Меркель. І, магчыма, украінская ўлада пайшла на такі рызыкоўны крок, заяўляючы Еўразвязу, маўляў, калі вы ў нас так зацікаўленыя, то прымайце як ёсць: з недапрацаваным заканадаўствам, і Цімашэнкай, якая сядзіць у турме, пры гэтым яшчэ кампенсуйце нам тыя страты, якія мы атрымліваем у выніку згортвання гандлёвых сувязяў з МС», - мяркуе палітолаг.

Экспэрт падкрэсліў, што менавіта з гэтай акалічнасцю звязаная змена рыторыкі таго ж «раптам ужо відушчага» Азарава, які заявіў пра тое, што Украіна страціла чвэрць тавараабарачэння з краінамі МС, і менавіта з гэтым звязаная такая дэманстратыўная італійская забастоўка прадстаўнікоў Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай радзе.

«Але гэта не змена перакананняў і курсу, а гэта кан'юнктурнае палітычнае манеўраванне з мэтай атрымаць для сябе максімальную выгаду і ўтрымаць уладу, паколькі галоўным пытаннем для Украіны па-ранейшаму застаецца пытанне фінансавае. Бюджэт на 2013 год фактычна не выкананы, і ў ім зеўрае 20-мільярдная дзірка ў абароненых артыкулах, а сітуацыю з бюджэтам на 2014 год выдае заява віцэ-прэм'ера Арбузава, што аб бюджэце на наступны год мы будзем казаць пасля віленскага саміту. Гэта значыць усё развяжацца там», - мяркуе Валерый Залатароў.

Аналітык упэўнены, што гэты блеф будзе доўжыцца да апошняга моманту, і таму не выключаныя сюрпрызы.

«Цяпер мае калегі ў Кіеве спрабуюць неяк інтэрпрэтаваць магчымыя навіны з «чорнага скрыні». Але з «чорнай скрыні» ў прынцыпе не магчыма атрымаць нейкую логіку, і ідзе гульня, якая нагадвае покер, дзе ўсе блефуюць. Але, на жаль, вынікам гэтай спробы сесці адным азадкам на два крэслы можа апынуцца падзенне. Але падаць будзе не толькі Віктар Фёдаравіч, але ўся краіна», - сказаў напрыканцы экспэрт.

Нагадаем, Кабмін Украіны пастанавіў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках