Квасьнеўскі: Украіна змяніла пастанову пад ціскам Масквы
41- 21.11.2013, 19:23
- 32,368
Як заявіў экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі, Украіна не падпіша пагадненне аб Асацыяцыі з ЕЗ на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні.
На ягоную думку, Кіеў памяняў сваю пастанову пад ціскам Масквы, якая стварыла перашкоды на шляху еўраінтэграцыі Украіны, паведамляе РИА «Новости».
Урад Украіны прыпыніў падрыхтоўку да ўкладання Дамовы з Еўразвязам. Ён матывавала гэтую пастанову патрэбай развіцця эканамічных стасункаў з Расеяй і СНД.
Украінскі кабінет міністраў даручыў аднавіць дыялог з краінамі МС і СНД аб актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязяў, а таксама прапанаваць ЕЗ і РФ стварыць трохбаковую камісію.
Раней паведамлялася, што кабінет міністраў патрабуе РНБА вывучыць пытанне аб магчымасці пагаршэння гандлёва-эканамічных стасункаў з Расеяй.