25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіля Парфянкова адмовіліся пераводзіць у Дзяржынск

3
Васіля Парфянкова адмовіліся пераводзіць у Дзяржынск

Андрэю адмовілі ў пераводзе ў Дзяржынскі ЛПП.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як група грамадcкіх актывістаў наведала Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўным прафілакторыі Светлагорска 21 лістапада, перадае «Радыё Свабода».

Актывіст апазіцыі хацеў пераводу бліжэй да Менска, каб сваякам і сябрам было лягчэй яго наведваць. Адной з прычын з'яўляецца і тое, што дзяўчына Васіля Парфянкова, зацяжарыла. Яны меркавалі стварыць сям'ю, і знаходжанне палітвязня ў Дзяржынску было б для іх зручней.

«Чаму Васілю не дазволілі перавесціся са Светлагорску ў Дзяржынск, у дакуменце з Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, які ён атрымаў, нічога не паведамляецца», - распавяла кінарэжысёр Вольга Нікалайчык. Паводле яе слоў, з просьбай перавесці сына ў Дзяржынск, бліжэй да Менска, у міліцыю таксама звярнуўся бацька палітвязня Пётр Парфянкоў, але адказу так і не атрымаў. «Хутчэй за ўсё, таксама будзе адмова», - мяркуе Вольга Нікалайчык.

Нагадаем, некалькі дзён таму была прызначаная дата новага працэсу над палітвязнем Васілём Парфянковым. Працэс пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Менска 28 лістапада.

Васіля Парфянкова абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Паколькі моладзевы актывіст з 21 верасня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 горада Светлагорска, яго на суд прывязуць пад канвоем.

Нагадаем, палітвязень Васіль Парфянкоў 9 лютага 2013 года быў вызвалены з Баранавіцкага следчага ізалятара №6, на тэрыторыі якога размяшчаецца арыштны дом. 29 траўня 2012 года ён быў асуджаны па арт. 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Менска Сяргеем Бандарэнкам за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцця.

24 ліпеня Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом.

9 жніўні 2012 года і Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках