25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка абвясціла бестэрміновую галадоўку

24
Цімашэнка абвясціла бестэрміновую галадоўку

Юлія Цімашэнка абвясціла бестэрміновую галадоўку, патрабуючы ад украінскіх уладаў падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ.

Пра гэта паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на адваката экс-прэм'еркі Украіны.

«Я абвяшчаю бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем да Януковіча падпісаць пагадненне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Еўрапейскім звязам», - працытаваў адвакат ліст Цімашэнкі падчас выступу на мітынгу ў падтрымку еўраінтэграцыі Украіны.

Пастанова абвясціць галадоўку прагучала некалькімі гадзінамі пазней пасля таго, як ва ўкраінскі парламент паступіў чарговы праект закона, закліканага развязаць праблему Цімашэнкі. З новым законапраектам выступілі прадстаўнікі ўкраінскай апазіцыі.

Мінулыя законапраекты, які прадугледжвалі ўвядзенне ў крымінальна-выканаўчы кодэкс Украіны дазвол асуджаным паводле пастановы суда лячыцца за мяжой, былі адхіленыя кіроўнай Партыяй рэгіёнаў на мінулым тыдні.

На фоне ўсяго гэтага Кабінет міністраў Украіны пастанавіў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісання ПА з Еўразвязам, а таксама прыняў распараджэнне, згодна з якім ўрад ініцыюе стварэнне трохбаковай камісіі пры ўдзеле Еўрапейскага Звязу і Расейскай Федэрацыі. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін тут жа заявіў, што Масква гатовая да трохбаковых перамоў для развязання пытанняў, звязаных з магчымым падпісаннем пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ.

28-29 лістапада ў Вільні адбудзецца саміт Еўрапейскага Звязу. На ім чакалася падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Для гэтага Украіне заставалася прыняць некалькі законапраектаў і развязаць пытанне Юліі Цімашэнкі. Апошнім часам Кіеў дэманстраваў рашучасць на шляху да еўраінтэграцыі. Аднак, 9 лістапада ў Расеі адбылася таемная сустрэча прэзідэнтаў Януковіча і Пуціна, змест якой застаецца невядомым. Пасля гэтага ўкраінская ўлада рэзка змяніла рыторыку.

Пастанову Кабміна выклікала ўсплёск шматтысячных пратэстаў у Кіеве і іншых буйных гарадах Украіны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках