25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні (Анлайн-трансляцыя)

2

Сёння ў Вільні праходзіць другі дзень працы саміту «Усходняе партнёрства».

Галоўнай тэмай сустрэчы яшчэ за некалькі дзён да яе пачатку стала адмова Украіны падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам і пашыранае пагадненне аб свабодным гандлі. Па заяве кіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса, падчас саміту пагадненне падпісана не будзе, перадае RT.

«Усходняе партнёрства» - гэта ініцыятыва Еўразвяза, накіраваная на развіццё інтэграцыі з шасцю краінамі былога СССР: Украінай, Малдовай, Грузіяй, Азербайджанам, Арменіяй і Беларуссю. На дадзены момант у гэтай праграме актыўна ўдзельнічаюць толькі дзве дзяржавы з шасці: Грузія і Малдова. Падчас саміту яны афіцыйна парафіравалі свае пагадненні аб асацыяцыі з ЕЗ.

У працы саміту ў Вільні бяруць удзел прадстаўнікі 34 краін на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і міністраў, а таксама кіраўніцтва Еўразвяза, нагадвае інфармагенцтва. Беларускія ўлады на саміце прадстаўляе кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках