Малдова парафіравала пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ
13- 29.11.2013, 11:52
- 15,712
Кішынёў парафіраваў Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам 29 лістапада.
Подпісы пад дакументам сёння паставілі прэм'ер Малдовы Юрый Лянкэ і вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, перадае ІТАР-ТАСС.
Малдова і ЕЗ спадзяюцца падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі не пазней восені 2014 года, пры цяперашнім мандаце Еўрапарламента і Еўракамісіі. У Кішынёве спадзяюцца, што ў гэтыя ж тэрміны будзе прынятае рашэнне аб лібералізацыі візавага рэжыму для малдаўскіх грамадзян. Напярэдадні саміту ў Вільні ЕК унесла такую прапанову у Еўрапарламент і Раду Еўразвяза.
Тэкст пагаднення ўтрымлівае амаль тысячу старонак. Як чакаецца, яго змест стане вядомы толькі пасля ратыфікацыі.