25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея амаль удвая скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь

58
Расея амаль удвая скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь

На фоне калійнай вайны Расея амаль удвая скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь.

Па дадзеных Цэнтральнага дыспетчарскага ўпраўлення ТЭК РФ, у кастрычніку Расея паставіла ў Беларусь 1,115 млн тон нафты, што на 26,8% і 40% менш чым адпаведна ў верасні (1,521 млн. тон) і жніўні (1,85 млн. тон).

Зніжэнне паставак нафты ў Беларусь пачалося ў верасні пасля адпаведнага папярэджання з боку віцэ-прэм'ера РФ Дварковіча ў адказ на арышт у Менску гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера і спробу беларускіх уладаў абвясціць у міжнародны вышук топ-мэнэджэраў і заснавальніка расейскай кампаніі, піша АФН.

У кастрычніку на Мазырскі НПЗ было пастаўлена 587,6 тыс. тон нафты (у тым ліку 65,8 тыс. тон па чыгунцы), на Нафтан (Наваполацкі НПЗ) - 527,7 тыс. тон.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках