25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея накіравала ў Беларусь запыт аб экстрадыцыі Баўмгертнера

20
Расея накіравала ў Беларусь запыт аб экстрадыцыі Баўмгертнера

Генпракуратура Расеі накіравала беларускім уладам афіцыйны запыт на выдачу генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» прадстаўнік нагляднага ведамства ў аўторак.

Ён адзначыў, што матэрыялы, якія паступілі са Следчага камітэта Расеі, былі накіраваныя ў Генпракуратуру Беларусі 22 кастрычніка.

«У сувязі са шматлікімі запытамі СМІ Генеральная пракуратура РФ інфармуе, што хадайніцтва аб выдачы грамадзяніна РФ Уладзіслава Баўмгертнера для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, якое паступіла са Следчага камітэта Расеі, было вывучана ў Генпракуратуры Расеі. Пасля разгляду дадзеных матэрыялаў 22 кастрычніка ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь быў накіраваны запыт аб выдачы Баўмгертнера ў Расею», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Нагадаем, што і ў Расеі, і ў Беларусі Баўмгертнеру, а таксама былому першаму намесніку кіраўніка ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) Канстанціну Саладоўнікаву інкрымінуецца злоўжыванне паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 201 КК РФ). Па версіі следчых, абвінавачаныя, выконваючы кіраўніцкія функцыі ў камерцыйных арганізацыях, злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі, выкарыстоўваючы іх насуперак законным інтарэсам гэтых арганізацый і ў мэтах здабывання выгод і пераваг для іншых асоб. Іх дзеянні нібыта пацягнулі за сабой прычыненне істотнай шкоды і цяжкія наступствы для БКК і «Беларуськалію».

Незадоўга да арышту Баўмгертнера «Уралкалій» разарваў пагадненне з «Беларускай калійнай кампаніяй». Гэта адбылося з-за таго, што ўлады нашай краіны дазволілі «Беларуськалію» гандляваць у абыход БКК.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках