25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракапенка працуе ў калоніі за 20 тысяч рублёў у месяц

15
Пракапенка працуе ў калоніі за 20 тысяч рублёў у месяц

Палітвязень Арцём Пракапенка сустрэўся ў калоніі з сям'ёй і сказаў, што не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў ягоны бацька Анатоль Пракапенка.

«Сустрэліся з Арцёмам. Здароўе ў яго нармальнае як для ўмоў у калоніі. Я ехаў з надзеяй, што ўгавару яго напісаць прашэнне, але пазіцыя ягоная не змянілася», - падкрэсліў ён.

Бацька палітычнага вязня дадаў, што перадачу для сына не прывезлі, бо на кароткім спатканні яна не дазволеная.

«Мы з ім проста пагаварылі. Арцём сказаў, што па-ранейшаму працуе, але зарабляе смешныя грошы: 20-30 тысяч у месяц (1 даляр ЗША - 9.230 беларускіх рублёў - заўв.рэд.)», - адзначыў Анатоль Пракапенка.

Нагадаем, Арцём Пракапенка адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №15. У верасні палітвязня пазбавілі доўгатэрміновага спаткання, а ў сакавіку гэтага года нібыта за парушэнне рэжыму ён адбыў пяць дзён у карцэры, дзе адмаўляўся ад ежы. На палітвязня ціснулі, каб ён падпісаў прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў зняволення нібыта за спробу падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзела КДБ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках