25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч паклікаў апазіцыю на перамовы

81
Януковіч паклікаў апазіцыю на перамовы

Прэзідэнт Украіны выступіў з афіцыйнай заявай.

Віктар Януковіч прапанаваў апазіцыі ўзяць удзел у «агульнанацыянальным дыялогу». Ён падкрэсліў, што «адзіны магчымы шлях - гэта шлях прымірэння і згоды», а «дзеянні ўсіх старон павінны адбывацца выключна ў рамках законаў і Канстытуцыі Украіны». Зварот апублікаваны на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

«Запрашаю прадстаўнікоў усіх палітычных сілаў, святых айцоў, прадстаўнікоў грамадскасці да агульнанацыянальнага дыялогу. Я асабіста гатовы да ўдзелу ў такім круглым стале.

Дзеля дасягнення кампрамісу заклікаю апазіцыю не адмаўляцца, не ісці дарогай супрацьстаяння і ультыматумаў.

Запэўніваю, што ўлада будзе дзейнічаць выключна ў рамках закона і ніколі не ўжыве гвалту супраць мірных сходаў.

Як прэзідэнт Украіны, як гарант Канстытуцыі, зраблю ўсё патрэбнае для нармальнага функцыянавання краіны, абароны правоў і інтарэсаў кожнага яе грамадзяніна, забеспячэння міру і спакою ў нашай дзяржаве», - заявіў прэзідэнт.

Нагадаем, сёння ўночы байцы «Беркута» паспрабавалі ўзяць штурмам будынак Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі на Хрышчаціку і зачысціць Еўрамайдан, аднак пасля зладжанага жорсткага супраціву мусілі адступіць.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках