25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майдан ператварыўся ў ледзяную цытадэль (Відэа)

33

(абноўлена - 16:15) Украінцы рыхтуюцца сустрэць Каляды на барыкадах.

Майдан Незалежнасці нагадвае сапраўдную снегавую цытадэль. Некаторыя барыкады дасягаюць у вышыню 5 метраў. На барыкадах стаяць вартавыя, якія назіраюць, ці не набліжаюцца сілавікі. З прычыны пацяплення і замаразкаў снег у мяхах, з якіх складаюцца барыкады, зледзянеў і ператварыўся фактычна ў суцэльны камень. Людзі запэўнілі, што мерацца стаяць тут і да Каляд.

Сённяшнюю ноч у цэнтры Кіева правялі больш за дзесяць тысяч чалавек. Акцыі ва ўсёй краіне, паводле інфармацыі МУС Украіны, праходзяць без інцыдэнтаў.

16:15 У Кіеве праходзіць «круглы стол» з удзелам апазіцыі і прэзідэнта Украіны. На сустрэчу прыбылі лідэры трох апазіцыйных партый Арсень Яцэнюк (ВА«Бацькаўшчына»), Віталь Клічко («Удар») і Алег Цягнібок (ВА«Свабода»).

У зале таксама прысутныя прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў. У сустрэчы таксама бяруць удзел былыя кіраўнікі дзяржавы: Віктар Юшчанка, Леанід Кучма і Леанід Краўчук. Акрамя таго, прыйшлі шэраг міністраў, прадстаўнікі грамадскасці і духавенства.

Лідэры апазіцыі абвясцілі свае патрабаванні, галоўнае з якіх - вызваленне палітвязняў.

15:10 Лідэр партыі «УДАР» Віталь Клічко заявіў, што апазіцыя мерыцца ўзяць удзел у агульнанацыянальным круглым стале «З'яднаем Украіну» ў пятніцу.

Як паведамлялася, у «круглым стале» мерыцца ўдзельнічаць і прэзідэнт Віктар Януковіч.

13:30 Еўрамайдан працягвае ўмацоўванне самаабароны. Аддзелы самаабароны налічваюць 4000 чалавек, заяўляе кіраўнік камендатуры аддзела самаабароны Майдана Андрэй Левус.

«Цяпер аддзелы самаабароны налічваюць 4000 чалавек», - паведаміў ён на брыфінгу ў прэс-цэнтры штаба нацыянальнага супраціву ў Кіеве ў пятніцу.

Ён адзначыў, што кожны ахвотны можа запісацца ў гэтыя аддзелы.

13:20 Віктар Януковіч заявіў, што возьме ўдзел у агульнанацыянальным круглым стале «З'яднаем Украіну», арганізаваным з ініцыятывы экс-прэзідэнта Леаніда Краўчука.

12:30 Некалькі тысяч чалавек працягваюць мітынг на Майдане Незалежнасці. Са сцэны выступаюць грамадскія дзеячы. Мітынгоўцы стаяць у чэргах на атрыманне ежы ды гарбаты і грэюцца ля металічных бочак з агнём. Таксама павялічылася колькасць намётаў. Нягледзячы на нулявую тэмпературу, барыкады, якія ўмацаваныя снегам, не расталі.

12:20 Блізу сотні актывістаў рушылі ў бок Апеляцыйнага суда Кіева, дзе сёння адбудзецца працэс над затрыманымі на Банкавай 1 снежня.

12:00 У Кіеве на вуліцы Шаўкавічнай ля будынка МУС калона мітынгоўцаў скандуе «Міліцыя з народам» і «Зэка гэць!», стоячы насупраць кардона міліцыянтаў.

Таксама гучаць лозунгі: «Слава Украіне - Героям слава» і «Украіна - перадусім».

11.40 На Еўрапейскую плошчу да Украінскага дому з'язджаюцца аўтобусы з байцамі спецпадраздзяленняў МУС Украіны. Цяпер да Украінскага дому пад'ехалі 5 аўтобусаў з прадстаўнікамі ўнутраных войскаў, паведамляе Главком.

09:02 Украінскія кампаніі масава адмаўляюцца ад навагодніх вечарын праз падзеі Еўрамайдана, распавялі ў рэстарацыйных сетках. Сэзон вечарын стартуе ў трэцяй дэкадзе снежня, і на пачатак месяца зазвычай месцы ўжо занятыя. Але сёлета карпарацыйныя кліенты не спяшаюцца рэзэрваваць памяшканні, паведамляе «Цензор.нет».

06:05 На Хрышчаціку пачалі расці намёты, бо ў Кіеў прыбывае нямала мітынгоўцаў з рэгіёнаў, месца бракуе, таму актывісты ўсталёўваюць дадатковыя намёты для еўрамайданаўцаў. У КГДА стомленыя людзі спяць проста на падлозе ў калоннай зале, трохі захінуўшыся ў коўдры. У КГДА начуе блізу тысячы чалавек. Актывісты занялі нават сходы на другі паверх. 500 мітынгоўцаў пільнуюць, яны грэюцца ежай і агнём у бочках, грае музыка, піша NEWSru.ua.

05:45 На Майдане Незалежнасці працягваецца акцыя пратэсту, пры гэтым яна праходзіць без якіх-небудзь надзвычайных здарэнняў. У цэнтры Кіева застаецца блізу 10 тысяч чалавек.

Частка з іх займаецца ўпарадкаваннем намётавага мястэчка, аховай барыкад, частка адпачывае. Шмат пратэстоўцаў слухаюць выступы маладых гуртоў. Каля будынка КГДА людзі граюць на піяніне ды трубе і спяваюць ўкраінскія песні. Якой-небудзь чыннасці з боку міліцыі не назіраецца, паведамляе «Інтэрфакс- Украіна».

05:00 Майдан Незалежнасці нагадвае сапраўдную снегавую цытадэль. Некаторыя барыкады дасягаюць у вышыню 5 метраў. На барыкадах стаяць вартавыя, якія назіраюць, ці не набліжаецца раптам вораг. З прычыны пацяплення і замаразкаў снег у мяхах, з якіх складаюцца барыкады, зледзянеў і ператварыўся фактычна ў суцэльны камень. Людзі запэўнілі, што мерацца стаяць тут і да Каляд, паведамляе УНІАН.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве ды іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам пра прыпыненне падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася падпісаць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні.

Уначы 30 лістапада ўлады груба разагналі мірны мітынг студэнтаў у цэнтры Кіева. Байцы спецпадраздзялення «Беркут» пачалі выціскаць з Майдана Незалежнасці актывістаў, паводле інфармацыі відавочцаў, міліцыянты білі дручкамі ўсіх запар - юнакоў, дзяўчат. У адказ апазіцыя абвясціла агульнанацыянальны страйк. Створаны штаб нацыянальнага супраціву.

На наступны дзень, 1 снежня, сотні тысяч ўкраінцаў выйшлі на мітынгі пратэсту ў Кіеве і рэгіёнах. Апазіцыя правяла Народнае веча на Майдане і абвясціла аб пачатку агульнанацыянальнага страйку з патрабаваннем адстаўкі Кабінета міністраў і прэзідэнта. 4 снежня ўдзельнікі акцыі пратэсту заявілі, што пачнуць 24-гадзіннае пікетаванне Адміністрацыі прэзідэнта, калі прэзідэнт на працягу двух дзён не выканае патрабаванняў апазіцыі: адстаўка Кабміна, вызваленне палітвязняў, датэрміновыя прэзідэнцкія і парламэнцкія выбары.

На маштабную акцыю 8 снежня выйшла больш за мільён украінцаў, незадаволеных дзеяннямі ўлады. Ключавым патрабаваннем гэтага мітынгу была змена ўлады.

9 снежня ўлады, выкарыстоўваючы войскі і міліцыю, заблакавалі Майдан Незалежнасці у Кіеве. Вуліцы расчысцілі ад барыкад. Былі знішчаныя блокпост і намётавы лагер мітынгоўцаў на рагу вуліц Лютэранскай і Банкавая.

11 снежня пад 01:00 ночы некалькі тысяч сілавікоў атачылі Еўрамайдан і >пачалі штурм барыкад

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў «агіду» з нагоды пастановы ўлад ужыць гвалт супраць мірнага пратэсту ў Кіеве. Штурм Еўрамайдана таксама асудзілі ўлады заходніх краін.

12 снежня Вашынгтон заявіў аб магчымым увядзенні санкцый супраць афіцыйнага Кіева.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках