25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Украінцам больш не патрэбны «месія»

14
Юрый Луцэнка: Украінцам больш не патрэбны «месія»

Грамадства стала дарослым настолькі, што яно можа само вызначаць сваю будучыню.

Майдан ў 2004 годзе быў рэвалюцыяй сярэдняга класа супраць феадалізму, які тады зламаць так і не ўдалося. Пра гэта 12 снежня ў эфіры Еспресо.TV заявіў лідар грамадскага руху «Трэцяя ўкраінская рэспубліка» Юрый Луцэнка.

«Рэвалюцыя 2004 года была антыфеадальнай, але яе не атрымалася завяршыць. Юшчанка сышоўся з «феадаламі»-алігархамі - і стаў іх «каралём». Цяпер гэтая роля перайшла да Януковіча, таму маем працяг рэвалюцыі 2004 года», - адзначыў Луцэнка.

Аднак, па словах палітыка, у адрозненне ад 2004 года цяперашняму грамадству ўжо не патрэбны «месія».

«Грамадства стала дарослым настолькі, што яно можа само вызначаць сваю будучыню», - дадаў грамадскі дзеяч.

Нагадаем, пасля адмовы ўрада Мікалая Азарава ад еўраасацыяцыі 21 лістапада па ўсёй Украіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту грамадзян. Пасля жорсткага разгону «беркутаўцамі» Еўрамайдана ў ноч на 30 лістапада ў Кіеве акцыі пратэсту па ўсёй краіне аднавіліся і ўзмацніліся.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках