Еўрамайдан у плакатах
5- 13.12.2013, 13:38
- 13,965
Народная творчасць на Майдане набывае ўсё большыя маштабы.
Галоўны «герой» плакатаў - прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, піша «Цензор.нет».
Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні.
Уначы 30 лістапада ўлады груба разагналі мірны мітынг студэнтаў у цэнтры Кіева. Байцы спецпадраздзялення «Беркут» пачалі выціскаць з Майдана Незалежнасці актывістаў, па інфармацыі відавочцаў, міліцыянты білі дубінкамі ўсіх без разбору - маладых людзей, дзяўчат. У адказ апазіцыя абвясціла агульнанацыянальную забастоўку. Створаны штаб нацыянальнага супраціву.
На наступны дзень, 1 снежня, сотні тысяч украінцаў выйшлі на мітынгі пратэсту ў Кіеве і рэгіёнах. Апазіцыя правяла Народнае веча на Майдане і абвясціла пра пачатак агульнанацыянальнай забастоўкі з патрабаваннем адстаўкі Кабінета міністраў і прэзідэнта. 4 снежня ўдзельнікі акцыі пратэсту заявілі, што пачнуць кругласутачнае пікетаванне Адміністрацыі прэзідэнта, калі прэзідэнт на працягу двух дзён не выканае патрабаванняў апазіцыі: адстаўка Кабміна, вызваленне палітвязняў, датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.
На маштабную акцыю 8 снежня выйшла больш за мільён украінцаў, незадаволеных дзеяннямі ўлады. Ключавым патрабаваннем гэтага мітынгу была змена ўлады.
9 снежня ўлады, выкарыстоўваючы войскі і міліцыю, заблакавалі Майдан Незалежнасці ў Кіеве. Вуліцы расчысцілі ад барыкад. Былі знішчаныя блокпост і намётавы гарадок мітынгоўцаў на рагу вуліц Лютэранскай і Банкавай.
11 снежня каля 1:00 ночы некалькі тысяч сілавікоў атачылі Еўрамайдан і пачалі штурм барыкад, усталяваных вакол намётаў. Раніцай сілавікі прыпынілі наступ на пазіцыі апазіцыйных актывістаў. Камунальнікі ўвесь дзень працягнулі разбор барыкад на «зачышчаных» тэрыторыях, аднак далей у бок еўраактывістаў прасунуцца не змаглі.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў «агіду» з нагоды рашэння ўладаў ужыць сілу супраць мірнага пратэсту ў Кіеве. Штурм Еўрамайдана таксама асудзілі ўлады заходніх краін.
12 снежня Вашынгтон заявіў пра магчымае ўвядзенне санкцый супраць афіцыйнага Кіева.