25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Заявы Лукашэнкі пустыя, пакуль палітвязні ў турмах

2
Раман Якаўлеўскі: Заявы Лукашэнкі пустыя, пакуль палітвязні ў турмах

Беларускі дыктатар яшчэ раз даў зразумець ЕЗ, што не збіраецца вызваляць палітвязняў.

Такім чынам палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org заяву Лукашэнкі пра гатоўнасць да нармалізацыі адносінаў з ЕЗ.

«Ён проста паўтарыў тое, што ўжо не першы дзень і месяц кажа Макей. А словы пра тое, што крок за еўрапейскім бокам, сведчаць пра тое, што воз і цяпер там. Таму што Брусэль лічыць, што мяч цяпер як раз на баку Лукашэнкі. Тут маецца на ўвазе пытанне, якое стаіць рубам - вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. А мяркуючы па тым, што казаў сёння Лукашэнка, палітвязні будуць сядзець да заканчэння тэрміну прысуду і ніяк не выйдуць датэрмінова. І тут варта адзначыць, што з аднаго боку, беларускія ўлады не прызнаюць існавання палітвязняў, як казаў Макей. А з другога, прымушаюць напісаць іх прашэнне аб памілаванні», - падкрэсліў аглядальнік.

Раман Якаўлеўскі перакананы, што дадзеныя заявы беларускага кіраўніка не больш, чым дэкларацыі.

«Але пры гэтым у інтэрв'ю сайту charter97.org амбасадар Польшчы Лешэк Шарэпка сказаў, што праз амбасадараў Менск падтрымлівае актыўныя кантакты з больш высокімі еўрапейскімі чыноўнікамі Еўразвяза, і праходзяць сустрэчы нават на ўзроўні міністраў. Таму пэўныя зрухі адбываюцца, але вынікі не такія жаданыя, як хацелася б, бо палітвязні застаюцца за кратамі», - дадаў міжнародны аглядальнік.

Нагадаем, прымаючы сёння даверчыя граматы ў амбасадараў замежных дзяржаў, у тым ліку еўрапейскіх, беларускі дыктатар заявіў, што Беларусь гатовая «на любыя крокі для нармалізацыі адносінаў з ЕЗ».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках