25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Выбары прэзідэнта Украіны павінны прайсці ў 2014 годзе

16
Віталь Клічко: Выбары прэзідэнта Украіны павінны прайсці ў 2014 годзе

Датэрміновыя выбары прэзідэнта ва Украіне павінны прайсці ў сакавіку наступнага года.

Так лічыць народны дэпутат і лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко, піша «Тэлеграф».

Ён падкрэсліў, што выбары прэзідэнта Украіны павінны адбыцца не пазней за сакавік 2014 года. Пра гэта апазіцыйны палітык заявіў журналістам пасля закрыцця ранішняга пасяджэння Вярхоўнай Рады Украіны.

Па словах Віталя Клічко, «у гэтым крызісе, у якім зараз знаходзіцца Украіна, не час разглядаць бягучыя пытанні парадку дня». На думку народнага дэпутата, адзінае выйсце з крызісу ва Украіне - гэта датэрміновыя выбары. Як прэзідэнцкія, так і парламенцкія.

«Мы ведаем, што сёння адзінае выйсце з палітычнага крызісу, у якім знаходзіцца на сённяшні дзень краіна, - гэта датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары», - адзначыў Клічко. Палітык нагадаў, што падчас «круглага стала» прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што не баіцца датэрміновых выбараў. «Так хай дакажа гэта на сумленных выбарах, якія павінны адбыцца. Я ўпэўнены ў тым, што яны павінны адбыцца ў сакавіку 2014 года», - падсумаваў палітык.

Нагадаем, ва Украіне ўжо амаль месяц працягваюцца маштабныя акцыі пратэсту. Яны выкліканыя адмовай Кіева ад падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ за тыдзень да яго меркаванага тэрміну і абвяшчэннем аб актывізацыі сувязяў з Расеяй. Найбольш шматлікія дэманстрацыі прайшлі ў сталіцы краіны. На гэтым фоне апазіцыянеры западозрылі Віктара Януковіча ў тым, што ён рыхтуецца падпісаць з Расеяй пагадненне аб уступленні ў Мытны саюз. Удзельнікі шматтысячнага мітынгу, які прайшоў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве 15 снежня, «рашуча перасцераглі» прэзідэнта ад гэтага кроку.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках