25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч і Пуцін адмовіліся ад сумеснай прэс-канферэнцыі

38

З такой ініцыятывай выступіў украінскі бок.

Журналістам, як і зацікаўленай грамадскасці ў цэлым, прыйдзецца досыць доўга чакаць пацверджання сваіх тэорый адносна зместу гутаркі двух прэзідэнтаў. Як паведаміў галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў, прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы ў Маскве не будзе.

«Прадстаўнікі Януковіча папрасілі Крэмль не праводзіць прэс-канферэнцыю прэзідэнтаў па выніках сённяшняга падпісання расейска-украінскіх дакументаў», - напісаў ён у сваім акаўнце ў «Твітэры». Па словах журналіста, расейскі прэзідэнт раскажа пра вынікі сустрэчы ў ходзе сваёй штогадовай прэс-канферэнцыі 19 снежня. Януковіч, як чакаецца, падзеліцца з грамадскасцю ўражаннямі ад паездкі толькі па вяртанні ў Кіеў.

Толькі ў самым пачатку перамоваў лідары дзвюх краін далі некалькі каментароў, піша РІА «Новости».

«Разлічваю на тое, што мы зможам рушыць наперад у вырашэнні найбольш адчувальных пытанняў», - заявіў Пуцін. Прэзідэнт Расеі падкрэсліў, што Украіна, без усялякіх сумневаў, з'яўляецца стратэгічным партнёрам для Масквы.

А Януковіч выказаў надзею, што газавае пытанне будзе вырашана на выгадных для абодвух бакоў умовах, перадае ІТАР-ТАСС.

«Я думаю, што мы з Вамі не будзем перашкаджаць іх («Газпрама» і «Нафтагаза») дамоўленасцям, і мы адрэгулюем гэтыя пытанні на прынцыпах узаемнай выгады, - заявіў ён. - Гэтага з вялікім нецярпеннем чакаюць украінскія таваравытворцы».

Нагадаем, ва Украіне ўжо амаль месяц працягваюцца маштабныя акцыі пратэсту. Яны выкліканыя адмовай Кіева ад падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ за тыдзень да яго меркаванага тэрміну і абвяшчэннем аб актывізацыі сувязяў з Расеяй. Найбольш шматлікія дэманстрацыі прайшлі ў сталіцы краіны. На гэтым фоне апазіцыянеры западозрылі Віктара Януковіча ў тым, што ён рыхтуецца падпісаць з Расеяй пагадненне аб уступленні ў Мытны саюз. Удзельнікі шматтысячнага мітынгу, які прайшоў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве 15 снежня, «рашуча перасцераглі» прэзідэнта ад гэтага кроку.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках