25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Івана-Франкоўску з'явіцца вуліца ў гонар Еўрамайдана

3
У Івана-Франкоўску з'явіцца вуліца ў гонар Еўрамайдана

Ва ўкраінскім горадзе Івана-Франкоўску вуліцу Праектную хочуць перайменаваць у вуліцу Еўрапейскую - у гонар Еўрамайдана.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ.

Мэр Івана-Франкоўска Віктар Анушкевічус паведаміў журналістам, што мае намер прапанаваць, каб вуліца насіла назву «Еўрапейская» - у гонар падзей на Майдане.

«Я буду выступаць з ініцыятывай, каб гэтую вуліцу назваць «Еўрапейскай». Таму, што мы зараз знаходзімся ў часе Еўрамайдана і барацьбы ўкраінскага грамадства за еўраінтэграцыю і ў гэтым кантэксце было б вельмі дарэчы яе назваць менавіта так», - адзначыў мэр.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння урадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Тым не менш, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі працягваюцца ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках