24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: «Не бойцеся! Усё будзе добра!»

19

Жонка палітвязня Марына Адамовіч сустрэлася ўчора з ім у турме.

Пра гэта яна напісала ў «Фэйсбуку».

«Сёння я бачыла Мікалая! Ён - выдатны! Прасіў павіншаваць усіх з Новым годам і Калядамі і сказаць: «Не бойцеся! Усё будзе добра!» - напісала яна.

Гэта была стандартная двухгадзінная турэмная сустрэча праз краты і шкло, па тэлефоне.

«Я скарысталася гэтым правам у той жа дзень, як яно ўзнікла. Мікалай абсалютна не памяняўся, нягледзячы на тры гады за кратамі. Усё тая ж усмешка, ясныя разумныя вочы, дакладныя і трапныя ацэнкі. Ён прасіў павіншаваць усіх з Калядамі і Новым годам, пажадаць добрых пераменаў і нічога не баяцца», - адзначыла жанчына.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Рашэннем суда ад 12 студзеня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, і ён быў пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 Магілёва.

Статкевіча часта кідаюць у карцэр, палітвязень абмежаваны ў перадачах і сустрэчах са сваякамі, па загадзе ўладаў у дачыненні да яго ажыццяўляюцца правакацыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках