25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэмная цэнзура не прапусціла ліст Статкевіча

13
Турэмная цэнзура не прапусціла ліст Статкевіча

Палітвязень спрабаваў паведаміць, што з турэмнага рацыёну знік белы хлеб.

Ліст, у якім Мікалай Статкевіч пісаў пра гэта, да адрасата не дайшоў. Пра гэта распавяла жонка палітвязня Марына Адамовіч, якая бачылася з мужам у турме 26 снежня, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я спытала ў яго: што ж ты так мяне павіншаваў з Калядамі, што яны ліст затрымалі? Аказалася, што ён напісаў мне аб знікненні ў іх белага хлеба. Для кожнага зняволенага згодна з нормамі абавязковы кавалак белага хлеба. Яму замянілі белы хлеб шэрым і спачатку спрабавалі даказаць, што гэтыя нормы змяніліся. Ён напісаў заяву, што хоча азнаёміцца з новымі нормамі. Аказалася, што ніякіх новых нормаў няма. Ён мне пра гэта ўсё напісаў, і, мабыць, было вельмі небяспечна выпусціць такую інфармацыю з турмы», - сказала яна.

Са слоў Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч падчас іх сустрэчы дакладна не ведаў, ці толькі яго пазбавілі белага хлеба, ці ўсіх зняволеных магілёўскай турмы.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пастановай суда ад 12 студзеня 2012 умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, і ён быў пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 Магілёва.

Статкевіча часта кідаюць у карцэр, палітвязень абмежаваны ў перадачах і сустрэчах са сваякамі, паводле загадаў улады ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца правакацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках