25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты займаюць будынкі ў цэнтры Кіева (Відэа)

33
Дэманстранты займаюць будынкі ў цэнтры Кіева (Відэа)

Ключавыя адміністрацыйныя будынкі Кіева знаходзяцца пад кантролем апазіцыі.

Удзельнікі акцый пратэсту занялі Міжнародны цэнтр культуры і мастацтваў у цэнтры Кіева. Там зроблены пункт абагравання людзей. Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў акцыі пратэсту, дэпутат «Батькивщины» Андрэй Парубій.

Паводле яго слоў, каля 150 пікетоўцаў каля 22:00 у панядзелак увайшлі ў будынак былога Кастрычніцкага палаца. «Персанал і ахова не перашкаджалі і паставіліся з разуменнем да просьбы грамадскасці пра начлег і абагрэў», - сказаў Парубій.

Частка актывістаў правяла ноч у будынку, піша gazeta.ua.

Пад кантролем апазіцыі таксама знаходзіцца будынак гарадскога савета Кіева і некаторыя іншыя. Іх колькасць расце, нягледзячы на тое, што ўчора ўвечары апазіцыя чакала штурму мэрыі з боку «Беркута», піша «Корреспондент».

Мітынгоўцы абвясцілі будынак Кіеўскай рады пунктам першаснай медыцынскай дапамогі. Такое рашэнне было прынята галасаваннем па ініцыятыве народнага дэпутата Юрыя Адарчанкі. Ён растлумачыў, што людзі знаходзяцца ў будынку законна і праводзяць там агульнагарадскі сход. Па законе такія сходы могуць прымаць рашэнні, у прыватнасці аб прадастаўленні памяшканню статусу пункта медыцынскай дапамогі, паведамляе NEWSru.ua.

Активисты захватили здание КГГА. Фото: Корреспондент.net

На думку дэпутата, гэта важна для таго, каб улада не вінаваціла людзей у незаконным захопе памяшкання і не прыняла ў сувязі з гэтым рашэнні сілавога разблакавання. Акрамя таго, Адарчанка супакоіў тых, хто сабраўся, з нагоды таго, што аўтобусы з «Беркутам» і ўнутранымі войскамі, якія перыядычна заўважаюць паблізу Кіеўскай рады - гэта ратацыя праваахоўнікаў. Пакуль інфармацыі пра магчымы штурм у нардэпаў няма.

На Майдане правялі ноч тысячы людзей. Значная частка спала ў Доме прафсаюзаў, КГГА, Кастрычніцкім палацы, Міхайлаўскім манастыры. На самой плошчы гулялі ў футбол, абаграваліся каля бочак і спявалі песні.

Нагадаем, 30 лістапада, каля 4 раніцы, «Беркут» сілай зачысціў Майдан Незалежнасці ад мітынгоўцаў, якія выступаюць супраць непадпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. Па медыцынскую дапамогу звярнулася 35 чалавек. 7 з іх шпіталізаваныя.

Днём 30 лістапада тысячы ўкраінцаў самаарганізаваліся і выйшлі на Міхайлаўскую плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць сілавога разгону мірнага мітынгу.

1 снежня ў Кіеве адбылося Веча, арганізаванае апазіцыяй, на якое выйшла некалькі тысяч чалавек.

Пазней пратэстоўцы занялі частку будынка Кіеўскай гарадской адміністрацыі і Дом прафсаюзаў.

У той жа дзень на вуліцы Банкавая каля адміністрацыі прэзідэнта адбылася сутычка паміж сілавікамі і невядомымі правакатарамі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках