25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіда Вэстэрвэле прыехаў на Еўрамайдан

10
Гіда Вэстэрвэле прыехаў на Еўрамайдан

Кіраўнік МЗС Нямеччыны наведаў Кіеў і сустрэўся з дэманстрантамі.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Прэс-служба амбасады Нямеччыны ва Украіне паведаміла толькі, што Гіда Вэстэрвэле гатовы сустрэцца з лідэрамі апазіцыі Арсеніем Яцэнюком, Віталём Клічко і Алегам Цягнібокам.

«Нам лёс Украіны абсалютна неабыякавы. Мы выступаем за еўрапейскія вартасці, і заяўляем аб тым, што дзверы ў ЕЗ застаюцца адчыненыя. Украіна павінна быць на борце Еўропы», - заявіў Вэстэрвэле па сустрэчы з Яцэнюком і Клічко. Пасля гэтага нямецкі палітык адправіўся да месца дэманстрацый.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны прайшоўся сярод удзельнікаў акцыі, якія віталі яго. Лідэры апазіцыі такім візітам задаволеныя. «Тое, што сёння на Украіне знаходзяцца міністры замежных спраў розных краін свету - гэта сведчанне таго, што свет не проста назірае, а падтрымлівае барацьбу ўкраінскага народа за свае правы», - заявіў Яцэнюк.

Вэстэрвэле прыбыў у Кіеў, каб узяць удзел у сустрэчы міністраў краін АБСЕ ва ўкраінскай сталіцы, паведамляе ZN.UA.

Удзельнікаў «Еўрамайдана» таксама падтрымалі тры былыя прэзідэнты Украіны. Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка апублікавалі сваю заяву з нагоды цяперашняга палітычнага крызісу на сайце партыі «Наша Украіна». Былыя лідэры асудзілі цяперашнюю ўладу і заклікалі да дыялогу супрацьлеглых старон.

Нагадаем, 30 лістапада, пад 4 раніцы, «Беркут» жывасілам зачысціў Майдан Незалежнасці ад мітынгоўцаў, якія выступаюць супраць непадпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. Па медыцынскую дапамогу звярнулася 35 чалавек. 7 з іх шпіталізаваныя.

Удзень 30 лістапада тысячы ўкраінцаў самаарганізаваліся і выйшлі на Міхайлоўскі пляц, каб выказаць свой пратэст супраць гвалтоўнага разгону мірнага мітынгу.

1 снежня ў Кіеве адбылося Веча, арганізаванае апазіцыяй, на якое выйшла некалькі соцень тысяч чалавек.

Пазней пратэстоўцы занялі частку будынка Кіеўскай гарадской адміністрацыі і Дом прафзвязаў. У той жа дзень на вуліцы Банкавая каля адміністрацыі прэзідэнта адбылася сутычка паміж сілавікамі і невядомымі правакатарамі.

Учора Вярхоўнай Радзе Украіны не здолела адправіць у адстаўку ўрад, як таго патрабавала апазіцыя. У адказ дэманстранты заблакавалі яшчэ шэраг дзяржаўных устаноў, у тым ліку рэзідэнцыю Януковіча.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках