25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ва Украіне: цэнтр Кіева заблакаваны (Відэа, онлайн)

66

(абноўлена - 15:33) Апазіцыя заблакавала ўрадавыя будынкі і базы «Беркута».

Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Рыбак не змог адкрыць ранішняе пленарнае пасяджэнне сесіі Вярхоўнай Рады, бо ў зале не сабралася патрэбная колькасць дэпутатаў - 226.

«Прыйшлі на працу 214 народных дэпутатаў, таму праводзіць пасяджэнне сесіі сэнсу няма. Я думаю, што мы правядзем пасяджэнне заўтра а 10 гадзіне», - сказаў спікер. Парламентарыі ад апазіцыйных фракцый у чацвер далей блакуюць трыбуну, прэзідыум і ложу ўрада ў сесійнай зале Рады. Прадстаўнікі апазіцыі таксама адмовіліся ад перамоў са старшынём заканадаўчага органа.

Дэманстранты патрабуюць адстаўкі ўрада і прэзідэнта, прычым Віктару Януковічу напярэдадні выставілі ўльтыматум: цягам двух дзён ён павінен вызначыць дату пазачарговых выбараў кіраўніка дзяржавы, інакш блакада ўрадавых будынкаў стане 24-гадзіннай. Прадстаўнікі ўлад учора ўвечары заявілі, што згодныя на дыялог.


Live streaming video by Ustream

15:33 Мітынгоўцы ўзнялі на флагшток будынка Кіеўскай гаррады сцяг Еўрапейскага звязу. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіеўскай гарадской арганізацыі ВА «Бацькаўшчына». Цырымонія адбылася ў адпаведнасці з пастановай агульнага сходу кіян, які праходзіць у ім.

«Сцяг Еўразвязу павінны былі вывесіць з першага дня Еўрамайдану ў знак прыналежнасці Кіева да Еўрапейскай супольнасці і падкрэсліваючы еўрапейскі выбар кіян», - значыцца ў паведамленні.

13:41 Судовы выканаўца зачытаў вырак, згодна з якім, пачынаючы з сённяшняга дня, дзейнічае забарона аб блакаванні будынка Кабінета міністраў Украіны.

13:05 Некалькі тысяч мітынгоўцаў пікетуюць Кабінет міністраў. Яны жывым ланцугом перацялі вуліцу Грушэўскага, а таксама цэнтральны ўваход у Кабмін. На гэты момант сітуацыя спакойная. Ні з боку мітынгоўцаў, ні з боку міліцыі не робяцца ніякія сілавыя дзеянні. З Майдана Незалежнасці рэгулярна падыходзяць мітынгоўцы для ўдзелу ў акцыі пад будынкам урада, піша NEWSru.ua.

13:00 На Еўрамайдане дзяжураць былыя вайскоўцы-спецназаўцы і «афганцы». Некаторыя нават ваявалі ў Чэчэніі. Пра гэта паведаміў камендант Пётр, які назваўся дзейным вайсковым капітанам з Севастопаля. Ён адзначыў, што знаходзіцца ў Кіеве ў адпачынку. З ягоных слоў, сярод абаронцаў Майдана ўжо складзены дакладны план на выпадак агрэсіі з боку праваахоўнікаў, піша «Сёння».

Фота: ria.ru

«Арганізацыя такая: у нас ёсць 4 групы. Першая - абарончая. Яе затуляе і наносіць удар другая, якая павінна забяспечваць адэкватны адказ, калі «Беркут» пяройдзе да рашучых дзеянняў», - распавёў ён.

«Трэцяя адказвае за бяспеку ўмоўнага цэнтра. Чацвёртая група павінна выступіць у выпадку прарыву. Яны павінны з усіх флангаў заціснуць «Беркут» у кола. Гэтая група складаецца з некалькіх тысяч чалавек. У нас усё разлічана, на працягу 50 хвілін усё займаюць свае пазіцыі», - запэўніў камендант Еўрамайдану.

07:45 У горадзе Васількова, размешчаным непадалёк ад Кіева, людзі ўсю ноч блакавалі вайсковую часціну, у якой дыслакуюцца спецпадраздзяленні МУС. «Блізу сотні людзей заблакавалі выезды з базы ўласнымі аўтамабілямі. Смелыя і сапраўдныя! Сярод мужчын убачыў некалькі жанчын, настроеных не менш рашуча», - напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат ад Бацькаўшчыны Андрэй Пышны.

Акцыі пратэсту супраць зрыву еўраінтэграцыі праходзяць ва Украіне другі тыдзень. 30 лістапада, пад 4 раніцы, «Беркут» жывасілам зачысціў Майдан Незалежнасці ад мітынгоўцаў, якія выступаюць супраць непадпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. Па медыцынскую дапамогу звярнулася 35 чалавек. 7 з іх шпіталізаваныя.

Удзень 30 лістапада тысячы ўкраінцаў самаарганізаваліся і выйшлі на Міхайлаўскую плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць сілавога разгону мірнага мітынгу.

1 снежня ў Кіеве адбылося Народнае веча, арганізаванае апазіцыяй, на якое выйшла некалькі соцень тысяч чалавек. Пазней пратэстоўцы занялі частку будынка Кіеўскай гарадской адміністрацыі і Дом прафзвязаў. У той жа дзень на вуліцы Банкавая каля адміністрацыі прэзідэнта адбылася сутычка паміж сілавікамі і невядомымі правакатарамі.

Пазаўчора Вярхоўная Рада Украіны не здолела адправіць у адстаўку ўрад, як таго патрабавала апазіцыя. У адказ дэманстранты заблакавалі яшчэ шэраг дзяржаўных устаноў, у тым ліку рэзідэнцыю Януковіча.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках